Самалёт, які ляцеў з Баку (Азербайджан) у сталіцу Чачні Грозны, разбіўся раніцай у сераду каля горада Актаў на казахстанскім узбярэжжы Каспійскага мора. У катастрофе загінулі 38 з 67 чалавек, якія знаходзіліся на борце самалёта.
Увечары ў сераду першапачатковая версія падзей была такая, што з-за густога туману над Грозным самалёт павінны былі перанакіраваць у запасны аэрапорт у сталіцы расійскага Дагестана Махачкале, аднак самалёт, хутчэй за ўсё, сутыкнуўся са зграяй птушак, якая выклікала збой сістэмы кіравання. Паколькі палёт у Махачкалу павінен быў прайсці над горным масівам, самалёт перанакіравалі ў Актаў на супрацьлеглым беразе Каспійскага мора. Пры спробе аварыйнай пасадкі самалёт разваліўся на часткі і загарэўся.
Крыніца ва ўрадзе Азербайджана расказала Euronews, што пашкоджанаму самалёту Embraer 190 авіякампаніі Azerbaijan Airlines не дазволілі прызямліцца ў расійскіх аэрапортах. А звесткі папярэдняга расследавання пацвердзілі, што расійская ракета над Грозным стала прычынай трагедыі ў Актау.
У матэрыяле, апублікаваным «Настоящим временем», відаць, што задняя, частка самалёта ўсеяная дзіркамі, якія нагадваюць сляды стральбы. Ваенны аналітык Ян Мацвееў сцвярджае, што калі самалёт набліжаўся да Грознага, расійская супрацьпаветраная абарона адбівала атакі ўкраінскіх беспілотнікаў з дапамогай зенітных ракет «Панцыр-С1». Задакументаваны як мінімум адзін збіты беспілотнік, частка якога ўпала на гандлёвы цэнтр, што выклікала пажар.
«Сляды аскепкаў на борце самалёта не сведчаць пра тое, што па ім трапілі непасрэдна з «Панцыра-С1», яны занадта малыя. Больш верагодна, што такая ракета разарвалася на некаторай адлегласці ад самалёта і (што самалёт) атрымаў аскепкавыя пашкоджанні, у выніку чаго страціў кіравальнасць», — сказаў Мацвееў.
І «Настоящее время», і Telegram-канал Baza таксама публікуюць здымкі з салона самалёта, якімі падзяліліся тыя, хто выжыў у катастрофе. Гэтыя відэазапісы паказваюць, што некаторыя пасажыры былі скрываўленыя яшчэ да таго, як самалёт упаў. Паводле Матвеева, «гэта можа быць вынікам аскепкаў, якія прабі самалёт». Ён дадаў, што выжылыя пасажыры паведамілі, што чулі два выбухі «ў задняй частцы самалёта, а можа, і за ім».
«Таксама дзіўна, што экіпажу самалёта адмовілі ў пасадцы як у Грозным (нібыта з-за туману), так і ў Махачкале, а накіравалі ў Актаў (...)», — сказаў эксперт, якога цытуе канал. Пакуль на 100% не пацвярджаюць абстрэл самалёта, але «наўрад ці тэзіс аб страце кіравання з-за сутыкнення самалёта з чарадой птушак спраўдзіцца», падкрэсліў ён.
Пра тое, што блогер Азамат Сарсенбаеў, які здымаў з беспілотніка месца крушэння, затрыманы і асуджаны на 10 сутак арышту, паведаміла раніцай у чацвер казахская секцыя «Радыё Свабода». Прычынай затрымання стала непадпарадкаванне патрабаванням міліцыі. Сарсенбаеў сцвярджае, што здымаў відэа па замове BBC і Reuters.
PAP/вх