PKP Intercity купляе сучасныя цягнікі. Надоечы чыгуначная кампанія заключыла з канцэрнам Stadler Polska kantrakt на пастаўку 12 сучасных цягнікоў FLIRT на суму звыш мільярда злотых.
Міністр інфраструктуры Анджэй Адамчык (Andżej Adamczyk) падкрэсліў, што гэта надзвычай важны кантракт, які прычыніцца да павышэння бяспекі, камфорту і пунктуальнасці чыгункі.
-Віншую з гэтым кантрактам і зычу, каб, згодна з тэрмінамі, ужо праз 1,5 года палякі маглі карыстацца новымі цягнікамі, перш за ўсё, камфортнымі і бяспечнымі.
Старшыня PKP Intercity Марэк Хранюк (Marek Chraniuk) заявіў, што новыя склады будуць курсіраваць па трох маршрутах.
- Гэта маршруты „Шчэцін-Радам- Люблін”, „Шчэцін-Ідзікавіцы-Кракаў” і „Кракаў-Радам-Дэмблін-Люблін”. Паводле кантракту, першыя склады на гэтых трасах павінны паявіцца максімальна праз 2 гады.
Новыя цягнікі змогуць ездзіць з максімальнай хуткасцю 160 кіламетраў у гадзіну. У іх будуць кандыцыянеры, электрычныя разеткі, а таксама бесправадны інтэрнэт.
Новыя цягнікі будуць таксама адаптаваныя да патрэбаў людзей з абмежаванымі магчымасцямі.
Кантракт, заключаны паміж PKP Intercity i Stadler Polska з'яўляецца часткай буйной інвестыцыйнай праграмы, рэалізацыя якой будзе працягвацца да 2023 года.
аз