З панядзелку, 18 мая, Польшча здымае частку абмежаванняў, уведзеных у рамках барацьбы з каранавірусам. У прыватнасці, з захаваннем санітарна-эпідэміялагічнага рэжыму будзе дазволеная праца ўстаноў грамадскага харчавання (цяпер яны могуць працаваць выключна ў фармаце «на вынас»), касметычных салонаў і цырульняў. Адзін з найбольшых польскіх парталаў Wirtualna Polska інфармуе, што многія цырульнікі разгубленыя.
Па-першае, ім невядомыя дакладныя правілы, як абыходзіцца з кліентам: ці стрыгчы яго ў масцы, масцы-экране ці яшчэ па-іншаму? Па-другое, ці кліент павінен мець сваю маску, ці прыйдзецца яе выдаваць у салоне? Пытанняў шмат, а адказаў пакуль што няма. Цырульнікі таксама не выключаюць, што прыйдзецца падняць цэны, паколькі ў салоне можа знаходзіцца абмежаваная колькасць кліентаў, што паўплывае на яго абароты. І да ўсяго вырастуць расходы на матэрыялы, у тым ліку на аднаразовыя пальчаткі, маскі ды іншыя сродкі, звязаныя з гігіенай і асабістай аховай, паведамляе партал Wirtualna Polska.
вс