Беларуская Служба

Урадавы „Антыкрызісны шчыт” дапамагае захаваць месцы працы ў Польшчы

19.05.2020 08:01
Урад выдзеліў на дапамогу прадпрымальнікам і асобам, якія вядуць уласную гаспадарчую дзейнасць, больш за 8 млрд злотых.
Здымак мае ілюстрацыйны характарgeralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Міністр сям'і, працы й сацыяльнай палітыкі Марлена Малёг (Marlena Maląg) лічыць, што дзякуючы ўрадавай праграме „Антыкрызісны шчыт” удалося захаваць каля 5 мільёнаў працоўных месцаў у Польшчы.

Польскія прадпрымальнікі падалі ў суме больш за 3 мільёны 800 тысяч заявак на атрыманне дзяржаўнай дапамогі.

Кіраўнічка міністэрства развіцця адзначылa, што працэдура падачы заявак простая, а ўрад выдзяляе дадатковыя сродкі на падтрымку механізмаў, якія дзейнічаюць у рамках „Антыкрызіснага шчыта”.

Тым ня менш, выплата дапамогі часта залежыць ад працы мясцовых органаў улады.

Некаторыя паветавыя службы занятасці, гэта значыць муніцыпалітэты, справіліся з гэтай задачай. Буйныя гарады, якія спачатку паведамлялі аб праблемах, сёння выдатна працуюць. Прыкладам можа быць горад Лодзь, дзе паветавыя службы занятасці атрымліваюць вялікую колькасць заявак і, каб справіцца з імі, працуюць таксама па суботах.

Паводле ацэнак міністэрства сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі, да гэтай пары польскія прадпрымальнікам і асобы, якія вядуць уласную гаспадарчую дзейнасць атрымалі з „Антыкрызіснага шчыта” больш за 8 млрд злотых.

аз