Сёлета мерапрыемства праходзіць онлайн і доўжыцца з мая па верасень. Галоўным пытаннем, якое гучала ў Катавіцэ падчас пленарных дыскусіяў гэтых дзён – што далей з эканомікай і грамадствам Еўропы пасля пандэміі.
Сёлетні Еўрапейскі эканамічны кангрэс праходзіць ва ўмовах пандэміі. Гэта паўплывала на формулу сустрэчы. Няма непасрэдных размоў ды дыскусіяў, то бок жывых сустрэч, камунікавання. Уся камунікацыя адбываецца праз Інтэрнэт, кажа ініцыятар ды арганізатар Кангрэсу Войцех Кусьпік.
- Шмат гадоў мы ладзім Еўрапейскі эканамічны кангрэс. За гэты час мерапрыемства стала важным месцам сустрэч, абмену досведам. Цяпер патрэба ў гэтым яшчэ большая. Вось місія Кангрэсу. Адзіная розніца, што сустрэчы адбываюцца онлайн.
Апроч таго пандэмія моцна мадыфікавала тэматыку кангрэса. Галоўным пытаннем канферэнцыі стала: як будзе выглядаць свет пасля завяршэння эпідэміі каранавіруса? Пра гэта казалі прадстаўнікі ўлады ўсіх узроўняў: ад урадаў па мясцовае самакіраванне.
Гаворыць віцэ-міністр ды міністр развіцця Польшчы Ядвіга Эмілевіч.
- Кангрэс прайшоў пад знакам пытання, як будзе выглядаць свет пасля каранавіруса сацыяльна ды эканамічна. Эканоміка паралізаваная ва ўсіх абшарах, замарожанае грамадскае жыццё. Чаго спадзявацца, ці ёсць надзея. Цяжка сказаць, якая палітыка цяпер нам дапаможа.
Падобным чынам выказаўся і мэр Катовіц Марцін Крупа.
- Сёння мы ўсе засяроджаны на тым, як супрацьстаяць эпідэміі, як яе завершыць. Трэба знайсці лек на каранавірус. Другая важная рэч – што пасля пандэміі, як дзейнічаць, каб вярнуцца да нармальнасці.
Эксперты спрабавалі даць адказ на пастаўленае пытанне. Яны заўважылі першыя трэнды новага ладу.Галоўны – гэта пераход на лічбавую эканоміку, перакананы галоўны эканаміст Польскай рады бізнесу Януш Янковяк.
- Наступствы будуць шматгадовыя і праявяцца праз гады. Вядома ўжо цяпер, што будзе менш глабалізацыі ў будучыні. Пандэмія мае характар пра цыклічны. Яна ўзмацняе тэндэнцыі, якія нарадзіліся раней. Дэглабалізацыя ды разрыў гандлёвых сувязяў, рост пратэкцыянізму мелі месца раней. Яскравы прыклад – гандлёвы канфлікт ЗША ды Кітаю. Таксама вырастуць даўгі. Больш будзе бескантактавай эканомікі, лічбавай. Тут назіраецца моцны штуршок уперад.
Гэты прагноз пацвярджаюць і практыкі бізнесоўцы. Пытанне стаіць не як, а калі, кажа стваральнік прыкладання Umownik Барталамей Майхрак.
- Кантракты з'яўляюцца важным элементам усёй сістэмы камунікацыі пры вядзенні бізнесу. Дыгіталізацыя пайшла імклівым тэмпам. Пытанне не стаіць ці ды як мусім мы рабіць, а толькі калі.
Бізнес ужо да гэтага дапасоўваецца, кажа Адам Хандэрак з Handerek Technologies.
- Мы прынялі ўсе абмежаванні, якія трэба было ўвесці. Мы падзялілі працу на дзве, а часам і тры змены, каб як найменш чалавек было ў цэхах і лабараторыі. Гэта не псуе нам рытм нашай працы.
У сваю чаргу дырэктар Польскага эканамічнага інстытуту Пётр Арак бачыць выхад у стратэгіі новага зялёнага парадку, на якой трэба грунтаваць далейшае эканамічнае развіццё.
- Прароцтвы, што да смерці капіталізму заўчаснае. Ён заўсёды адраджаецца. Цяпер кажуць, што настаў час камунізму. Гэта ня так. Проста змяняецца роля дзяржавы з-за вялікіх уліванняў у эканоміку. У Нямеччыне дзяржаўнае ўмяшальніцтва ўжо перавысіла 50% ВУП. У Польшчы таксама дзяржава падтрымлівае прадпрыемствы, ратуе месцы працы. У Іспаніі 44% працоўных атрымоўваюць дзяржаўную дапамогу. Расце беспрацоўе.Гэта не азначае, што не будзе больш эканамічнага развіцця. Будзе, толькі трэба яго абаперці на стратэгіі новага зялёнага парадку. Цяпер урадавыя ды прыватныя інвестыцыі трэба кіраваць у энергетычную трансфармацыю нашага кантыненту.
У Катовіцэ як штогод праходзіць Еўрапейскі эканамічны форум. Сёлета мерапрыемства праходзіць онлайн, у дыскусіях узялі 120 чалавек: прадстаўнікоў ураду, палітыкаў, эканамістаў, бізнесоўцаў ды экспертаў. «У жывую» Кангрэс пройдзе на пачатку верасня.
Юры Ліхтаровіч