Эпідэмія каранавіруса моцна ўдарыла па сусветнай эканоміцы. Эксперты кажуць, што каранцін запаволіў эканамічнае развіццё ў большасці краін свету. Мільёны людзей страцілі працу. Растуць даўгі.
Менавіта такія ацэнкі гучалі падчас нядаўняга Еўрапейскага эканамічнага кангрэса, які прайшоў у Катавіцэ. Форум толькі намінальна адбываўся ў гэтым польскім горадзе. Насамрэч большасць дыскусіяў адбывалася праз інтэрнэт. Галоўнае пытанне, якое гучала: што далей будзе з нашым жыццём, вядомым нам светам пасля завяршэння эпідэміі каранавіруса.
Да якіх высноў прыйшлі адмыслоўцы? Пра гэта мы паразмаўлялі з ініцыятарам форуму ды яго галоўным арганізатарам Войцехам Кусьпікам.
Размаўляў Юры Ліхтаровіч
Слухайце аўдыёфайл