Беларуская Служба

Бізнес з ахоўнымі маскамі не атрымаўся

28.05.2020 13:02
Гэта павінен быў быць „залаты” бізнес, але такім не атрымаўся. Цэны на маскі рэзка ўпалі.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:Matryx/pixabay.com/CC0 Public Domain

Хутчэй, чым чакалася, рашэнне ўрада аб адмене абавязку насіць маскі ў грамадскай прасторы (за шматлікімі выключэннямі), неадкладна паўплывала на рынак, на якім апошнім часам паявілася шмат прапановаў гэтых прадуктах. Аднак яшчэ да адмены згаданага абавязку зацікаўленне ахоўнымі маскамі відавочна знізілася, паведамляе Buisness Insider.

Паводле дадзеных Google Trends, пік зацікаўлення маскамі выпаў на 9 і 16 красавіка, а таксама на некалькі дзён пасля іх. Цяпер падзенне попыту можна заўважыць на найбуйнейшым гандлёвым інтэрнэт-партале ў Польшчы Allegro. Разам са памяншэннем попыту цана на маскі ўпала.

Пасля ўвядзення абавязку насіць маскі цана звычайных аднаразовых масак узрасла з 10 грошаў да нават 4-5 злотых за адну. Вяртання да цэнаў, якая назіраліся да эпідэміі, нельга спадзявацца, але ў крамах ужо без праблем можна знайсці хірургічныя маскі за 2 злотыя або і менш.
На гэткую сітуацыю несумненны ўплыў меў рост прапановы. На пачатку эпідэміі вытвараць маскі пачалі не толькі кампаніі-гіганты рознічнага гандлю, але таксама тысячы невялікіх швальняў, размешчаных па ўсёй Польшчы.

Такім чынам, попыт на ахоўныя маскі быў хутка задаволены. Сёння меншае зацікаўленне маскамі бачнае як на платформе Allegro, так і ў дадзеных Google. Гэта суправаджае падзенне цэнаў.

Пра відавочнае падзенне попыту гаворыць у размове з Buisness Insider спадарыня  Уладзіслава – прадаўшчыца на адным з базараў у варшаўскім раёне Грохаў. Калі з'явілася інфармацыя пра абавязак насіць маскі, яна сама пачала шыць баваўняныя маскі „з кішэняй” для фільтра.

„Я не паспявала шыць. Тое, што мела, прадавала цягам гадзіны. Зараз я прадаю толькі па некалькі”, - кажа жанчына. Тое ж самае бачнае ў гандлёвых сетках. Калі ў красавіку маскі на паліцах ляжалі па некалькі хвілін, сёння іх можна набыць без праблем.

аз