Беларуская Служба

Продажы прадуктаў харчавання ў польскім інтэрнэце выраслі ажно на 400%

02.06.2020 22:03
З-за пандэміі гандаль у немалой ступені перайшоў у інтэрнэт.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjne Pixabay/stevepb

Газета Rzeczpospolita паведамляе, што з-за пандэміі гандаль у немалой ступені перайшоў у інтэрнэт. Так, продажы прадуктаў харчавання ў інтэрнэце выраслі ажно на 400%, а касметыкі і бытавой хіміі – на 130%. Адначасова за вясеннія месяцы, калі пачалася эпідэмія, было створана 1 тыс. 700 новых крамаў, якія заняліся гандлем у інтэрнэце. Гэта рост на 40% у параўнанні з сітуацыяй да эпідэміі.

З-за ўведзеных у Польшчы рэкамендацый адносна таго, каб без патрэбы не выходзіць з дому, палякі перакінуліся на пакупкі ў сеціве. Некаторыя фірмы кліенты проста засыпалі заказамі. На папулярным польскім інтэрнэт-аўкцыёне Allegro продаж тавараў пачалі 15 тыс. фірм. Найбольшы куш сарвалі аднак фірмы, якія ўжо прысутнічалі ў інтэрнэце да пандэміі. Пры гэтым газета падкрэслівае, што павелічэнне тавараабароту ў інтэрнэце датычыла таксама крам па продажу вопраткі, аднак гэты сектар гандлю пацярпеў бадай што найбольш.

У невялікіх гарадах тавараабарот стацыянарных крам з адзежай упаў прыкладна на 15%, а вось у вялікіх – ажно на 50%. Такім чынам, рост гандлю ў інтэрнэце не кампенсуе страт стацыянарных крам, паведамляе Rzeczpospolita.

вс