Беларуская Служба

Польшча заняла 32-е месца ў Індэксе адказнага развіцця

16.09.2020 13:05
Індэксе адказнага развіцця быў распрацаваны Польскім эканамічным інстытутам.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. geralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Польшча заняла 32-е месца ў новым Індэксе адказнага развіцця, падрыхтаваным Польскім эканамічным інстытутам.

Індэкс - гэта альтэрнатыва паказчыку ВУП, які звычайна выкарыстоўваецца ў якасці меры эканамічнага развіцця. Ён улічвае, між іншым, узровень бяспекі, няроўнасць даходаў, а таксама забруджванне навакольнага асяроддзя.

Як кажа Якуб Савульскі(Jakub Sawulski) з Польскага эканамічнага інстытута, паказчык ВУП скажае рэальны ўзровень жыцця. У якасці прыкладу ён прыводзіць краіны з высокім ВУП, на які ўплываюць энергетычныя рэсурсы, або той факт, што яны з'яўляюцца афшорнымі зонамі.

Польшча заняла ў індэксе 32-е месца і выдатна выпала на фоне краін Вышаградскай групы.

Краіна атрымала шмат балаў у катэгорыі так званага бягучага дабрабыту, а таксама за невялікія няроўнасці даходаў. Высока ацэненая была таксама бяспека і падзенне  колькасці забойстваў.  З іншага боку, на месца Польшчы ў індэксе адмоўна паўплывалі адносна невялікія выдаткі на даследаванні.

Аўтары дакладу адзначаюць, што адказнасць за клімат павінна быць адным з прыярытэтаў развіцця дзяржавы. Таму індэкс бярэ пад увагу кантроль за выкідамі парніковых газаў.

аз