Цягам двух бліжэйшых тыдняў прафсаюзы і працадаўцы павінны прадставіць прапановы па справе ўключэння дыстанцыйнай працы ў Працоўны кодэкс. Урад хоча, каб новыя правілы ўступілі ў сілу ў першым квартале 2021 года, - чытаем у выданні Dziennik Gazeta Prawna.
Мінімальная сума аднаразовых выплат, праблемы з забеспячэннем аховы працы і бяспекі, ці захаванне асобных палажэнняў аб тэлепрацы - гэта прыклады тэмаў, якія сацыяльныя партнёры ўзнялі падчас учорашняга пасяджэння групы па справах працы Рады па сацыяльным дыялогу.
Урад, прафсаюзы і працадаўцы пачалі перамовы аб ажыццяўленні правілаў дыстанцыйнай працы. Аснова – гэта рабочы праект, падрыхтаваны Міністэрствам па справах сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі.
Паводле намесніка міністра Станіслава Швэда, калі прадстаўленыя ў ім напрамкі зменаў будуць ухвалены сацыяльнымі партнёрамі, то прапановы атрымаюць афіцыйны дзяржаўны характар.
„Шмат сведчыць пра тое, што першы квартал наступнага года з'яўляецца аптымальным тэрмінам для ўступлення ў сілу такіх змен”, - заявіў у размове з выданнем Dziennik Gazeta Prawna намеснік міністрa па справах сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі Станіслаў Швэд.
аз