Беларуская Служба

Польшча выйдзе з крызісу хутчэй, чым іншыя краіны ЕЗ

12.02.2021 13:59
Здымак мае ілюстрацыйны характарshutterstock, Autorstwa Natee K Jindakum

Польшча ў канцы гэтага года дасягне ўзровень ВУП, падобны да таго, які быў да выбуху эпідэміі, то бок, да паказчыка з канца 2019 года – чытаем у артыкуле Rzeczpospolita. Гэта вынікі прагнозаў Еўракамісіі. Лепш чым у Польшчы будзе толькі ў Ірландыі, у якой наогул тняма рэцэсіі, і Літва. Пасля падзення ВУП на 2,8% у мінулым годзе, у гэтым годзе палякі павінны былі зафіксаваць рост на ўзроўні 3,1%. Уся эканоміка ЕЗ вернецца да ўзроўню перад пандэміяй у другім квартале 2022 года. Гэта ў асноўным дзякуючы гнуткасці бізнесу, які часткова адаптаваўся да новых умоваў працы, хуткай распрацоўцы вакцын і больш эфектыўнага ўвядзення абмежаванняў падчас другой хвалі пандэміі. Акрамя таго, цяпер не было поўнага закрыцця эканомікі, як увесну 2020 г.

Горш за ўсё сітуацыя выглядае ў краінах, якія найбольш пацярпелі ад пандэміі ў першай хвалі, калі закрыццё эканомікі было самым жорсткім. У той жа час так склалася, што гэта таксама дзяржавы, найбольш залежныя ад турызму. Такім чынам, у Іспаніі ВУП скараціўся на 11% У Грэцыі на 10%, у Мальце на 9%, а ў Італіі на 8,8%.

Для Польшчы Еўракамісія прагназуе, што абмежаванні апошніх месяцаў негатыўна паўплываюць на эканамічную актыўнасць у пачатку года. Аднак разам з паслядоўным увядзеннем вакцынацыі і змякчэннем абмежаванняў, ВУП будзе расці ў другой палове года. Прагназуецца, што ў ІІ квартале года павінны пачацца масавыя інвестыцыі.

Rzeczpospolita/аев