Да 3 ліпеня Польшча павінна ўвесці забарону на пластмасавыя вырабы. «Мы хочам зменшыць колькасць адкідаў ад аднаразовай пластмасавай прадукцыі», – гаворыць Аляксандр Бжузка з Міністэрства па пытаннях клімату і аховы навакольнага асяроддзя. Сярод іншага, з рынку знікнуць кубачкі, талеркі і трубачкі. Змены неабходныя, таму што павольны працэс разлажэння прымушае пластык назапашвацца ў марах, акіянах і пляжах па ўсім свеце, – адзначае выданне Rzeczpospolita.
Толькі ў Польшчы штогод выкарыстоўваецца 1 мільярд 200 мільёнаў пластыкавых трубачак, а ва ўсім Еўрапейскім Саюзе – 100 мільярдаў пластыкавых пакетаў і 46 мільярдаў пластыкавых бутэлек. Многія польскія кампаніі ўжо пачалі падрыхтоўку да ўвядзення новай забароны, а за фірмамі ідуць мясцовыя органы ўлады, якія забараняюць выкарыстанне аднаразовага посуду і бутэлек у офісах.
Газеты Rzeczpospolita ў рэдакцыйным каментарыі зазначае, што «залаты век пластыка падыходзіць да канца. І, нарэшце, гэта трапляе да кіраўнікоў дзяржаў. Шкада, вядома, што так позна».
вс