Беларуская Служба

Германія дае Уладзіміру Пуціну інструмент націску на дзяржавы Еўрапейскага Саюзу

23.02.2021 15:09
Будаўніцтва газаправоду «Паўночны паток-2» негатыўна паўплывае на энергетычную бяспеку ўсяго Еўрасаюзу.
Ілюстрацыйны здымакфота: Pixabay.com/succo/CC0 creative commons

На сайце Energetyka24 вялікае інтэрв’ю з намеснікам міністра замежных спраў Польшчы Марцінам Пшыдачам. Гаворка ідзе пра залежнасць Еўропы ад паставак расійскіх энергарэсурсаў, перш за ўсё газу. Будуючы газаправод Паўночны паток-2, Германія дае Уладзіміру Пуціну інструмент націску на дзяржавы Еўрапейскага Саюзу.

Будаўніцтва трубы негатыўна паўплывае на энергетычную бяспеку не толькі Украіны, Польшчы ці іншых краін Цэнтральнай Еўропы, але таксама ўсяго Еўрасаюзу. Пуцін зможа ўплываць на палітычныя рэаліі, так, як ён робіць гэта ў Беларусі ці Украіне.

Па словах міністра, Польшча зрабіла ўсё магчымае, каб патлумачыць еўрапейскім партнёрам, на колькі небяспечны гэты праект. Апошнія выказванні французскага міністра па еўрапейскіх пытаннях паказвае, што многія палітыкі разумеюць важнасць справы. Дарэчы, Францыя здаўна скептычна ставіцца да праекту, які павялічвае залежнасць Еўропы ад расійскага газу, але ніколі не выступала так адкрыта. Таксама ў самой Германіі ўпершыню за многія гады ідзе сур’ёзная дыскусія на тэму коштаў, якія нясе дзяржава ў сувязі з супрацай з Расіяй.

Існуе рэальная небяспека, што праект будзе завершаны. Тым ня менш, Польшча павінна працягваць ранейшую палітыку, якая заключаецца ў дыверсіфікацыі паставак крыніц энергіі, а таксама мадэрнізацыі энергетычнага сектару, аб чым кажа намеснік міністра замежных спраў Польшчы Марцін Пшыдач.

нг