Намеснік міністра развіцця, працы і тэхналогіі Ольга Сэмэнюк (Olga Semeniuk) кажа, што не бачыць магчымасці размарожвання эканомікі ў бліжэйшы час. Чакаецца, што ўрад хутка паведаміць, якімі будуць новыя санітарныя абмежаванні.
Сэмэнюк у эфіры польскага тэлебачання TVP1 сказала, што размаўляць можна толькі пра тое, каб захаваць працу сектараў, якія нядаўна былі адмарожаныя:
- Мы будзем імкнуцца да таго, каб максімальна абмежаваць перамяшчэнне людзей. Напэўна будзем абмяркоўваць адкрыццё гарналыжных трасаў і гасцініц. Мы хацелі б з захаваннем мер бяспекі адкрываць пункты грамадскага харчавання, фітнес, трэнажорныя залы, але ў гэты момант гэта немагчыма. Спадзяемся, што калі мы будзем прытрымлівацца прынятых рашэнняў, колькасць заражаных не будзе расці. Я не лічу мэтазгодным адчыняць іншыя сектары эканомікі.
Міністр аховы здароўя Адам Нядзельскі (Adam Niedzielski) заявіў, што ўрад разглядае ўвядзенне тэстаў на кавід для людзей, якія прыязджаюць у Польшчу з Чэхіі і Славакіі, а таксама схіляецца да ўвядзення забароны на закрыванне твару хусткай, шалікам ці ахоўным шчытком. Міністр аховы здароўя рэкамендуе медыцынскія маскі, або маскі з фільтрам.
яс