Паводле Галоўнага ўпраўлення статыстыкі, у студзені ўзровень беспрацоўя ў Польшчы павялічыўся ў параўнанні са снежнем і склаў 6,5 працэнта. Раней быў на ўзроўні 6,2%.
Эканаміст Пшэмыслаў Квецень (Przemysław Kwiecień) тлумачыць, што ў першы квартал году пераважна назіраецца сезонны рост беспрацоўя.
- Я думаю, што афіцыйны ўзровень беспрацоўя і так на многа меншы, чым мы чакалі. У сакавіку годам раней, калі пачыналася пандэмія, былі меркаванні, што беспрацоўе значна вырасце ў выніку звальненняў. Аднак гэтак не адбылося. Па-першае прадпрыемствы, дзеля таго, каб атрымаць дзяржаўную фінанасавую падтрымку не маглі звальняць працаўнікоў. Па-другое, паколькі было шмат невядомых, прадпрымальнікі наогул не прымалі нейкіх адважных захадаў.
У ацэнцы эканаміста сітуацыя на рынку працы на працягу бліжэшых гадоў будзе даволі складанай.
- Нават, калі эканоміка поўнасцю размарозіцца, то кампаніі і так не будуць прымаць новых супрацаўнікоў. У іх цяпер няма працы дла тых, што засталіся. Аднак і так не адбыліся звальненні у маштабах тыповых для эканамічнага спаду.
У мінулым месяцы колькасць зарэгістраваных беспрацоўных у Пльшчы склала крыху больш за 1 мільён 90 тысяч чалавек, у снежні - 1 мільён 46 тысяч.
яс