Даходы прадпрыемства „Дзяржаўныя лясы” былі самымі нізкімі за апошнія чатыры гады, але прыбытковасць – найвышэйшая за амаль дзесяць гадоў. У бліжэйшым часе польская прамысловасць павінна пагадзіцца са зніжэннем паставак драўніны, піша Puls Biznesu.
Газета паведамляе, што ў цяжкі пандэмічны год „Дзяржаўныя лясы” атрымалі больш за 500 мільёнаў злотых чыстага прыбытку. Лепшы вынік яны дасягнулі толькі двойчы: у 2011 годзе, калі цэны на драўніну пабілі рэкорды і ў 2018 годзе, калі пасля ўрагану стагоддзя праводзіліся работы па ачыстцы паваленых дрэў.
Газета адзначае, што , што мінулагодні прыбытак „Дзяржаўныя лясы” дасягнулі нягледзячы на зніжэнне даходаў да 8,6 млрд злотых, то бок на 1,2 млрд злотых у параўнанні з рэкордным 2018 годам.
„Зніжэнне, гэта ў першую чаргу вынік вясновай стагнацыі ў дрэваапрацоўчай прамысловасці, выкліканай пандэміяй COVID-19 і замарожаннем эканомікі. У першай палове года вытворцы піламатэрыялаў, дошак, паперы, упакоўкі і мэблі значна скарацілі заказы альбо адмовілася ад ужо падпісаных кантрактаў.
„Гэта нанесла па нас буйны ўдар”, - каментуе генеральны дырэктар прадпрыемства „Дзяржаўныя лясы” Анджэй Канечны.
Паводле газеты, скарачэнне продажу драўніны, якая прыносіць прадпрыемству амаль 90 адсоткаў даходаў пазбавіла б дзяржаўную кампанію прыбытку, калі б не скарачэнне выдаткаў.
Puls Biznesu падсумоўвае, што маштаб леташняга зніжэння паставак драўніны выключны, але дрэваапрацоўчая прамысловасць павінна прывыкнуць да кірунку змен.
аз