Кітайскія кампаніі наўрад ці будуць запрошаныя на тэндэр на будаўніцтва новага блока на АЭС «Дукованы» у Чэхіі. Паводле віцэ-прэм'ера і міністра прамысловасці Чэхіі Карла Гаўлічэка, дзяржава можа фінансаваць будаўніцтва электрастанцыі сама, пішуць на польскім партале energetyka24.
Частка апазіцыі таксама выступае за выключэнне «Расатама» з гэтага тэндару. Апазіцыя звартае ўвагу на рызыку геапалітычнай пагрозы. Аднак, чэшскі ўрад не расцэньвае ўдзел Расіі як рызыку. Паводле слоў Гаўлічэка, магчымую пагрозу можна ацаніць толькі падчас правядзення тэндару.
Паводле наяўнай на дадзены момант інфармацыі, патэнцыяльнымі ўдзельнікамі таргоў зʼяўляюцца расійскі «Расатам», кітайскі CGN, паўночнаамерыканскі Westinghouse, французскі EdF, а таксама паўднёвакарэйскі KHNP.
Міністр адзначыў, што дзяржава можа прафінансаваць стопрацэнтныя інвестыцыі на суму каля 6 млрд. еўра. Пра разбудову чэшскай АЭС у Дукованах пісалі на польскім партале energetyka.24.
эж