Беларуская Служба

Газпрам можа выслізнуць з-пад санкцый за Nord Stream 2

15.03.2021 13:36
Нямеччына хоча дамовіцца са Злучанымі Штатамі пра адмену санкцыі ў звязку з будаўніцтвам газапроваду Nord Stream 2.
Аўдыё
  • Пад пытаннем санкцыі за будаўніцтва Паўночнага патоку 2
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by Johannes Rupf from Pixabay/CC0

Гэтае рашэнне крытыкуюць брытанскія палітыкі ды рэспубліканцы ў Амерыцы. Будаўніцтва газаправоду аслабіць НАТА, перакананыя яны.

Нямецкі ўрад лічыць санкцыі ЗША супраць газаправода "Паўночны паток 2" умяшаннем у суверэнітэт Еўрапейскага Звязу і мае намер аднавіць дыялог на гэтую тэму з адміністрацыяй прэзідэнта Джо Байдэна, гаворыцца ва ўрадавай заяве.

У дакуменце, апублікаваным у панядзелак на сайце Бундэстага, зазначаецца, што дыялог вёўся з "былой адміністрацыяй" ЗША, каб прадухіліць санкцыі, але быў спынены. На думку Берліна, неабходна ўвесці санкцыі супраць Расіі ў сувязі з сітуацыяй вакол апазіцыянера Аляксея Навальнага, але будаўніцтва "Паўночнага патоку-2" не мае з гэтым нічога агульнага. "Пытанне спынення" Паўночнага патоку-2 "- праекта, у якім удзельнічаюць больш за сто еўрапейскіх кампаній", - гаворыцца ў адказе ўрада, ад гэтага не залежыць.

Паводле слоў дэпутата Еўрапарламента Яцэка Сарыюш-Вольскага, цяперашняя амерыканская адміністрацыя шукае рашэнне, каб вывесці з-пад санкцый нямецкія фірмы, якія працуюць пры інвестыцыі "Паўночны паток-2".

- Тое, што раней было чуткамі ды спекуляцыяй, то бок паведамленні журналістаў пра спробу выйсці з-пад санкцый, цяпер ужо пацверджаная. Інфармацыя з абодвух бакоў, сведчыць пра тое, што немцы чакаюць, а амерыканцы шукаюць магчымасці, як вывесці з-пад санкцый нямецкія фірмы, якія бяруць удзел у інвестыцыі Nord Stream 2. Адзін з галоўных нямецкіх удзельнікаў дадзенага праекту Wintershall ужо не выходзіць з яго. Новая амерыканская адміністрацыя не дадала ніводнай нямецкай фірмы ў санкцыйны спіс, толькі карабель, які робіць укладку труб. Новых санкцый не будзе, як і казаў прэзідэнт Байдэн.

Краіны НАТА павінны ўвесці санкцыі супраць Германіі ў сувязі з будаўніцтвам "Паўночнага патоку-2", перакананы брытанскі дэпутат ад кіруючай Кансерватыўнай партыі Даніел Каўчынскі.

- Мы павінны разглядаць НАТА як вельмі эксклюзіўны і дарагі клуб, дзе сяброўства азначае не толькі прывілеі, але і абавязкі. Члены НАТА абавязаны не толькі абараняць астатніх у выпадку ўзброенага нападу з боку Расіі, але і не дапускаць ціску ці шантажу з боку Расіі. "Паўночны паток 2", які наўмысна абыходзіць членаў НАТА, з пункту гледжання бяспекі з'яўляецца памылкай, любая краіна, якая ўдзельнічае ў гэтым праекце, павінна падвяргацца санкцыям. Я думаю, павінна быць з боку НАТА нейкая форма афіцыйнага папроку Германіі, якая ёсць магутнейшай краінай Еўразвязу, у сувязі з "Паўночным патокам-2".

Таксама Польшча бачыць праблему ў будаўніцтве Nord Stream 2. Польскі ўрад робіць канкрэтныя крокі, якія змогуць абараніць Польшчу ад газавага ціску з боку Крамля. Пра гэта распавёў прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі.

- Недалёка ад нас праходзіць газаправод «паўночны паток 2». Гэта дэманстрацыя імперскіх памкненняў нашага ўсходняга суседа. У гэтых складаных абставінах мы павінны рэалізаваць нашы інтарэсы, інтарэсы польскай дзяржавы.

Газавы тэрмінал у Свінавусці разам з Балтыйскім газаправодам дадуць Польшчы цэнавую незалежнасць ад шантажу з боку Расіі, перакананыя ў Варшавы. У Вашынгтоне сорак сенатараў ад Рэспубліканскай партыі ЗША заклікалі Белы дом пашырыць санкцыі супраць "Паўночнага патоку" 2. У лісце да прэзідэнта Джо Байдэна сенатары адзначаюць, што новая адміністрацыя не выконвае законы, прынятыя Кангрэсам.

Юры Ліхтаровіч