Беларуская Служба

Францыя далучаецца да гонкі за польскі атам

17.03.2021 14:11
Французская EDF зʼяўляецца найбуйнейшай у свеце кампаніяй такога тыпу, мае багаты вопыт і здольная зрабіць такую комплексную прапанову Польшчы.
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.ricochet64/ Shutterstock

Прапанова французаў аб рэалізацыі атамнага праекту ў Польшчы будзе прадстаўлена, верагодна, на працягу 12 месяцаў. Яна таксама будзе ўтрымліваць фінансавы складнік заявілі сказала генеральны дырэктар Фрнанка–польскай Гандлёва-прамысловай палаты Моніка Канстант у інтэрв'ю тэлеканалу Business 24. На гэту размову спасылаецца польскі партал biznesalert.pl.

Францыі ёсць што прапанаваць Польшчы ў сектары атаманай энергетыкі. – Прапанова Францыі будзе ўсёабдымнай, бо на гэта разлічваюць палякі. Французская EDF зʼяўляецца найбуйнейшай у свеце кампаніяй такога тыпу, мае багаты вопыт і здольная зрабіць такую комплексную прапанову Польшчы, – заявіла Канстант.

Французская прапанова будзе ўключаць у сябе праектную дакументацыя, агульную канцэпцыю супрацоўніцтва з польскімі партнёрамі, а таксама магчымасці эксплуатацыі АЭС. Прапановы таксама будзе ўтрымліваць фінансавы складнік.

Пасля візіту прэзідэнта Эмануэля Макрона ў Польшчу была створана польска-французская рабочая група па пытаннях, сярод іншага, яна каардынуе пытанне АЭС. Яе мэта выпрацаваць дыялог паміж абодвума бакамі, што прывядзе да разумення патрэбаў абодвух бакоў. Прапанова французскага боку можа быць адзінай, якая будзе адаптаваная да еўрапейскіх умоў і « хоць бы з меркаванняў блізкасці геаграфічных умоў, будзе ў стане прапанаваць польскім кампаніям лепшыя ўмовы супрацоўніцтва і інтэграцыі бізнесу, якія дазваляюць развіваць атамную энергетыку».

З нагоды візіту прэмʼера Польшчы Матэвуша Маравецкага ў Францыю партал biznesalert.pl звярнуўся да тэмы польска-французскага супрацоўніцтва ў галіне атамнай энергетыкі. Цяпер Вараша шукае партнёраў у гэтым пытанні. Апроч французскага накірунку, адпаведныя перамовы ідуць з паўднёвакарэйскімі і амерыканскімі кампаніямі.

эж


На польскіх АЭС будзе выкарыстана самая бяспечная тэхналогія, даступная на рынку

19.12.2020 07:45
Атамная энергетыка лічыцца адной з самых бяспечных і чыстых, патэнцыяльныя пагрозы паяўляюцца крайне рэдка.

ФРГ афіцыйна распачынае барацьбу з мірным атамам у Еўропе

12.03.2021 16:54
У Польшчы плануецца пабудова АЭС, фінансаванне праекту ажыццявяць амерыканскія фірмы.

Атамная энергетыка – адна з тэм візіту прэм’ера Маравецкага ў Францыю

17.03.2021 08:33
У Парыжы кіраўнік польскага ўраду сустрэнецца, між іншым, з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам.