Беларуская Служба

Польшча скараціла пастаўкі расійскай нафты

17.03.2021 16:07
Новы двухгадовы кантракт прадугледжвае пастаўкі на нафтаперапрацоўчы завод ORLEN у аб'ёме 3,6 мільёна тон на год.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneQiuJu Song/Shutterstock.com

Ранейшы кантракт паміж Польскім нафтагазавым канцэрнам ORLEN і «Роснафтай», сапраўдны да 31 студзеня гэтага года, прадугледжваў пастаўкі сырой нафты на ўзроўні 5,4-6,6 млн тон у год. Новы двухгадовы кантракт прадугледжвае пастаўкі на нафтаперапрацоўчы завод ORLEN у аб'ёме 3,6 мільёна тон на год, пішуць на партале energetyka24.pl.

«Абмежаванне паставак сырой нафты па пагадненні з «Раснафтай» нічога не мяняе з пункту гледжання стабільнасці паставак на нафтаперапрацоўчыя заводы групы ORLEN у рэгіёне. Мы гатовыя да такіх выклікаў, бо праводзім паслядоўную палітыку дыверсіфікацыі паставак і наладзілі адносіны з вытворцамі нафты з іншых рэгіёнаў свету. У той жа час, мы маем надзейную пазіцыю на спотавым рынку», – заявіў страшыня праўлення Польскага нафтагазавага канцэрну Даніэль Абайтэк,

У цяперашні час нафтаперапрацоўчыя заводы групы ORLEN атрымліваюць сырую нафту на аснове доўгатэрміновых кантрактаў з пастаўшчыкамі з Саудаўскай Аравіі і Расіі, а таксама спотавых паставак, напрыклад, з Паўночнага мора, Анголы або Нігерыі.

Акрамя таго, надоечы ORLEN упершыню ў гісторыі заключыў тэрміновым кантракта на пастаўку амерыканскай сырой нафты. Кантракт з Exxon Mobil – найбуйнейшай паліўнай кампаніяй у свеце – прадугледжвае пастаўку на працягу года прыкладна 1 мільёна тон сырой нафты для патрэб нафтаперапрацоўчых заводаў групы ORLEN у Польшчы, Чэхіі і Літве, пісалі на партале energetyka24.pl.

эж