Беларуская Служба

У польскай медыцыне рыхтуецца рэвалюцыя

18.03.2021 12:06
Над гэтым працуюць даследчыкі ва ўніверсітэтах, у тым ліку ў Варшаве, Познані, Гданьску ды Уроцлаве, паведамляе "Gazeta Polska".
Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/MOHAMMED SABER Dostawca: PAP/EPA

Спецыялісты заявілі, што яны хочуць забяспечыць Польшчу тэхналогіямі, сучаснай платформай для вытворчасці вакцын, якую можна будзе выкарыстоўваць для стварэння прэпаратаў не толькі супраць COVID-19. На працягу 3-5 гадоў польскія лекары хочуць стварыць уласныя інструменты для барацьбы з любой эпідэміяй. Gazeta Polska цытуе словы старшыні Агенцтва медыцынскіх даследаванняў Радаслава Серпіньскага.

Паводле дадзеных газеты, навукоўцы з Варшаўскага тэхналагічнага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам праф. Тамаша Цяхы распрацоўваюць бялковы прэпарат. Даследчыкі з Уроцлава на чале з праф. Анджэем Гамянам распрацоўваюць выраб субадзінак. Уроцлаўскія навукоўцы імкнуцца зрабіць магчымым прымяненне вакцыны ў выглядзе назальнага спрэю. У сваю чаргу каманда праф. Анджэя Мацкевіча з Познані распрацоўвае вакцыну новага пакалення. Гэты прэпарат створаны па тэхналогіі супрацьракавых вакцын, піша "Gazeta Polska".

Выданне паведамляе, што праекты знаходзяцца на стадыі выпрабаванняў на жывёлах. Газета таксама піша, што асноўнае рэчыва для амерыканскай вакцыны Novavax будзе вырабляцца ў Польшчы.

юл