Свет, заснаваны на чыстай энергіі, стане лепшым і стабільным месцам для жыцця. Але працэс адмаўлення ад выкапнёвага паліва будзе поўны перашкод.
Еўразвяз пачынае быць сусветным піянерам у барацьбе са зменамі клімату. Нядаўна еўрапейскі парламент і ўрады дамовіліся пра Еўрапейскі закон аб клімаце, які павінен прывесці да кліматычнай нейтральнасці. Дзякуючы "Зялёнаму ладу" і планам скарачэння выкіды мінімум на 55% да 2030 г.
Еўропа не адна пераймаецца кліматам. Ва ўсім свеце ўсё больш краін абавязваюцца скараціць выкіды. Нядаўняя сустрэча са спецыяльным прадстаўніком прэзідэнта ЗША па кліматычных пытаннях Джонам Кэры пацвердзіла, што ЕЗ і ЗША хочуць аднаго і таго ж: стварэння міжнароднай кааліцыі, якая распрацавала б амбіцыйныя, але рэалістычныя мэты напярэдадні лістападаўскага саміту па клімаце ААН у Глазга (COP26 ).
Калі людзі дапусцяць да некантраляваных змен клімату, піша газета, гэта прывядзе да катастрафічных бедстваў: засухі, голаду, паводак і масавай міграцыі, а таксама новых канфліктаў за ваду, сельскагаспадарчыя землі ды прыродныя рэсурсы.
Калі сур'ёзна паставіцца да барацьбы са зменамі клімату і стратай біяразнастайнасці, чалавецтва атрымае карысць: палепшацца ўмовы працы, паветра і вада стануць чысцейшымі, эпідэмій стане менш, а ахова здароўя стане больш эфектыўнай.
Пры гэтым, піша выданне, трансфармацыя энергетыкі прывядзе да геапалітычных наступстваў у свеце. Пераход ад вугальнай эканомікі да экалагічна чыстай энергетыкі будзе асабліва балючым для краін, якія экспартуюць выкапнёвае паліва, і надзвычай карысным для краін, якія інвестуюць у аднаўляльныя крыніцы энергіі. Напрыклад, гэта прывядзе да памяншэння даходаў і геапалітычнай магутнасці такіх краін, як Расія, якая ў цяперашні час атрымлівае велізарную выгаду ад гандлю з ЕЗ.
юл