Беларуская Служба

Біблію Гутэнберга можна пабачыць у Варшаве — гэта ўнікальны экзэмпляр

08.02.2025 14:15
Біблія Гутэнберга, надрукаваная 570 гадоў таму, выстаўлена ў Пастаяннай галерэі сярэднявечнага мастацтва Нацыянальнага музея ў Варшаве. Гэта адзіны захаваны экзэмпляр у свеце і адзіны ў Польшчы.
            .     ,       14521455 .            ,    , -   .
Дэманстарцыя Бібліі Гутэнберга з Пельпліна ў Галерэі сярэднявечнага мастацтва Нацыянальнага музея ў Варшаве. Гэта адзін з асобнікаў Бібліі, надрукаваных у Майнцы Іаганам Гутэнбергам у 1452—1455 гг. Кніга з Пелпліна лічыцца асабліва каштоўнай сярод некалькіх дзесяткаў тамоў Бібліі Гутэнберга, якія захаваліся ў свеце, з-за ўнікальнай памылкі друку. ВPAP/Piotr Nowak

Біблія належыць Дыяцэзіяльнаму музею ў Пелпліне і з'яўляецца адной з найлепш захаваных кніг у свеце — кажа дырэктар музею ў Пелпліне ксёндз Крысціян Федэк.

Гэта адзін з асобнікаў Бібліі, надрукаваных у Майнцы Іяганам Гутэнбергам у 1452—1455 гг. Кніга з Пелпліна лічыцца асабліва каштоўнай сярод некалькіх дзясяткаў тамоў Бібліі Гутэнберга, якія захаваліся ў свеце, з-за ўнікальнай памылкі друку.

«Ці магчыма, што Біблія, нягледзячы на ​​столькі гадоў, захавалася ў вельмі добрым стане, шрыфт ззяе глыбокім чорным колерам, старонкі амаль чыстыя, гэта сведчыць аб феномене і дакладнасці вырабу Бібліі», — кажа кс. Крысціян Федэк.

Захаваўся і арыгінальны пераплёт. Кансервацыйныя работы, якія доўжыліся паўтара года і праводзіліся ў Польшчы і Гамбургу, паказалі, між іншым, што пераплёт Бібліі Іягана Гутэнберга быў зроблены з дуба, ссечанага ў польскай Памераніі, пра гэта распавёў праф. Юліюш Рачкоўскі з Універсітэта Мікалая Каперніка ў Торуні.

«Гэта быў так званы балтыйскі дуб, якасная дубовая драўніна, якая імпартавалася ў галоўныя цэнтры Еўропы, а асобнік з Пельпліна быў пераплецены ў Любеку цэхавым майстрам Генрыкам Костэрам», — кажа навуковец.

Біблія перажыла смуту Другой сусветнай вайны. За дзень да пачатку вайны ксёндз Антоні Лідкэ  перавёз яе ў сховішча Нацыянальнага банка ў Варшаве, затым кнігу эвакуіравалі ў Польскую бібліятэку ў Парыжы, пазней Біблія Гутэнберга была адпраўлена ў Вялікабрытанію, а затым — у Канаду.

Біблія была вернутая ў Польшчу ў 1959 годзе. 

Біблія Гутэнберга будзе даступная для агляду ў Нацыянальным музеі Польшчы да 23 сакавіка. Паказ суправаджаецца тэматычнай экскурсіяй па познесярэднявечнай культуры пісьменства і кнігадрукавання.

Тры музейныя лекцыі, падрыхтаваныя прафесарам Юліюшам Рачкоўскім, будуць прысвечаны Бібліі Гутэнберга.

Біблія Іагана Гутэнберга, надрукаваная ў 1452-1455 гадах, з'яўляецца сімвалам прарыву, якім стала вынаходніцтва друку. Новая тэхніка дазволіла паскорыць выпуск кніг. Двухтомная Біблія — ​​першы вялікі тэкст у Еўропе, надрукаваны такім метадам.

IAR/вх