Беларуская Служба

Навукоўцы з Ваеннай тэхнічнай акадэміі распрацавалі VR-акуляры для жаўнераў

15.09.2022 10:35
Надоечы праект атрымаў узнагароду польскага Мінабароны, як адна з самых цікавых прапаноў для арміі.
Шлем і пальчаткі віртуальнай рэальнасціАўтар: National Aeronautics and Space Administration. - http://gimp-savvy.com/cgi-bin/img.cgi?ailsxmzVhD8OjEo694; originally uploaded by Bayo., Грамадскі набытак, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=752240

Навукоўцы з польскай Ваеннай тэхнічнай акадэміі распрацавалі VR-акуляры (Virtual Reality) для дыстанцыйнага кіравання беспілотнай зброяй. Праект грунтуецца на ідэі, у якой найважнейшую ролю адыгрывае цэнтралізаваная сістэма кіравання так званым роем беспілотных платформаў. Важным элементам сістэмы з’яўляюцца акуляры віртуальнай рэальнасьці, кажа Даніэла Шпачыньска(Daniela Szpaczyńska) з Ваеннай тэхнічнай акадэміі:

- Сістэма складаецца з відашукальніка і VR-акуляраў, а таксама дысплея, на які жаўнер можа атрымліваць адпаведныя паведамленні. Гэта палягчае кіраванне цэлым роем беспілотных платформаў, «падключаных» да сістэмы. Напрыклад, калі ў кантраляванай зоне адбываецца аварыя, дзякуючы VR-акулярам вайсковец атрымае гэтую інфармацыю і выкарыстае яе для сваіх дзеянняў.

Сістэма цэнтралізаванага кіравання роем беспілотных платформаў атрымала кодавую назву SCAR. У чэрвені праект атрымаў узнагароду кіраўніцтва Міністэрства нацабароны Польшчы, як адна з самых цікавых прапаноў для вайскоўцаў, якія ў будучыні будуць карыстацца на полі бою ўсё большую колькасць беспілотных апаратаў. Сістэма SCAR дазваляе аб'ядноўваць беспілотныя платформы ў групы, кіраваць імі і абменьвацца інфармацыяй, сабранай дзякуючы прыборам назірання.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка

Робат-псіхолаг паспяхова дыягнастуе праблемы ў дзяцей

08.09.2022 09:01
Робат можа быць карысным, калі мы хочам, каб дзіця дзяліўся менш камфортным вопытам, кажуць аўтары даследавання.