Беларуская Служба

Робат-псіхолаг паспяхова дыягнастуе праблемы ў дзяцей

08.09.2022 09:01
Робат можа быць карысным, калі мы хочам, каб дзіця дзяліўся менш камфортным вопытам, кажуць аўтары даследавання.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Foto: geralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Робаты могуць лепш за людзей выяўляць прычыны псіхічных і эмацыйных праблем у дзяцей, заявілі даследчыкі падчас Міжнароднай канферэнцыі па інтэрактыўнай камунікацыі робатаў і людзей, якая адбылася ў Неапалі. Праца робата можа дапоўніць традыцыйную тэрапію і дыягностыку, падкрэсліваюць даследчыкі.

Група псіхіятраў і спецыялістаў па робататэхніцы з Кембрыджскага ўніверсітэта назірала за ўзаемадзеяннем 28 дзяцей ва ўзросце ад 8 да 13 гадоў з чалавекападобным робатам. Кожнае дзіця правяло сам-насам з робатам па 45 хвілін. Робат задаваў ім пытанні, каб праверыць іх псіхічны і эмацыйны стан.

Даследчыкі заўважылі, што ў дзяцей, якія не мелі псіхаэмацыйных праблем «размова» з робатам прывяла да больш станоўчых адказаў на пытанні. У сваю чаргу дзеці, якія змагаліся з праблемамі, станавіліся больш адкрытымі і часцей гаварылі пра складаныя сітуацыі.

«Дзеці могуць успрымаць робата, у якасці даверанай асобы – не адчуваюць пагрозы з-за таго, што выяўляюць яму свае сакрэты. Напрыклад, што ў школе над імі здзекваюцца», – кажа аўтарка даследавання Ніда Ітрат Абасі.

Адначасова эксперты падкрэсліваюць, што хоць робаты і аказваюцца карыснымі ў псіхалагічнай дыягностыцы, то яны не ўстане замяніць чалавека.

«Гэтыя даследаванні паказваюць, што робат можа быць карысным, калі мы хочам, каб дзіця больш адкрываўся і падзялялася менш камфортным вопытам», – падкрэсліваюць навукоўцы.

PAP/аз

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка