Беларуская Служба

Чорны сцэнар для энергетыкі стаў менш верагодным

21.09.2022 11:48
На пачатку ацяпляльнага сезону ў Еўропе цэны на прыродны газ апусціліся да мінімуму за апошнія два месяцы. 
ілюстраційне фотоpixabay.com/CCO

Пра гэта піша «Dziennik Gazeta Prawna».

Усяго за чатыры тыдні цана на газ на біржы ICE знізілася амаль удвая – з гістарычнага максімуму ў амаль 350 еўра/МВт-гадз да 180 еўра МВт-гадз па кантрактах на пастаўку ў кастрычніку. З'яўляецца ўсё больш аналізаў, якія паказваюць, што цана на газ можа працягваць зніжацца. Па дадзеных інвестыцыйнага банка Goldman Sachs, у канцы сакавіка наступнага года, калі ў Еўропе скончыцца ацяпляльны сезон, газ будзе каштаваць менш за 100 еўра/МВт-гадз. Эксперты і інвестары робяць стаўку на сцэнар, пры якім маштабы энергетычнага крызісу ў Еўропе ў пэўнай ступені пераацэненыя, ці, прынамсі, горшыя сцэнары не спраўдзяцца. І гэта нягледзячы на заяву расійскага «Газпрама» аб прыпыненні паставак па газаправодзе Nord Stream на пачатку верасня.

– Мы пакуль знаходзімся на этапе выяўлення негатыўных наступстваў рэзкага росту коштаў на энерганосьбіты. Гэты імпульс шырока распаўсюдзіўся па эканоміцы і дасягнуў многіх куткоў рынку, – ацэньвае Гжэгаж Агонэк, эканаміст Santander Bank Polska. – Адна з невядомых датычыцца, напрыклад, паводзін спажыўцоў. Мы ведаем, што ў перыяд пандэміі ўзровень іх зберажэнняў адназначна вырас. Але цяжка дакладна вызначыць, як размяркоўваюцца гэтыя зберажэнні і якая доля хатніх гаспадарак абмяжуе спажыванне, а хто заплаціць больш высокія цэны, – дадае ён.

Прагнозы эканамічнага росту працягваюць зніжацца і, паводле Гжэгажа Агонэка, цяжка ўявіць бліжэйшыя кварталы без рэцэсіі ў Еўропе. Маштаб эканамічных наступстваў залежыць ад таго, колькі давядзецца плаціць за энергію.

ав