Беларуская Служба

У верасні асноўныя прадукты ў малых крамах падаражалі на 13,4 прац.

18.10.2022 18:40
Кошык асноўных прадуктаў у малых крамах каштаваў 20,20 злотых ($5).
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneStokkete/Shutterstock

У верасні гэтага года кошт спажывецкага кошыка ў невялікіх магазінах у Польшчы вырас на 13,4 працэнта ў параўнанні з мінулым годам – паведамляе Цэнтр маніторынгу рынку. Аднак у верасні колькасць здзелак знізілася – на 1,5 працэнта ў параўнанні з мінулым годам.

Па дадзеных Цэнтра маніторынгу рынку, у верасні г.г. у крамы малога фармату пакупнікі заходзілі крыху радзей, чым год таму, і клалі ў кошык менш тавараў, але з-за росту цэн тавараў сярэдняя сума на чэку была значна вышэй. Кошык асноўных прадуктаў у малых крамах каштаваў 20,20 злотых ($5).

У верасні зноў адбыўся рост цэн практычна ва ўсіх катэгорыях прадуктаў. Заўважаецца зніжэнне абʼёмаў продажу сметанковага масла, алею, мукі і кавы.

Адзначым, што цана на муку і масла за год вырасла больш чым на 50 працэнтаў.

Цэнтр маніторынгу рынку – незалежнае агенцтва даследаванняў, якое спецыялізуецца на аналізе дадзеных аб транзакцыях, атрыманых у электронным выглядзе з касавых апаратаў, усталяваных у прадуктовых крамах.

PAP/яс