У кастрычніку 2022 года паказчык агульнага эканамічнага клімату ў большасці прадстаўленых сфер эканомікі знаходзіцца на ніжэйшым узроўні, чым у верасні, паведамілі ў Галоўным статыстычным упраўленні Польшчы. У большасці прааналізаваных сфер спажывання па «дыягнастычных» кампанентах не адзначаецца зменаў, а па «прагнастычных» – пагаршэнне, піша партал money.pl. Гэта чарговы месяц запар, калі настрой польскіх спажыўцоў, як пішуць у выданні «жудасны».
Палякі кепска ацэньваюць сваё фінансавае становішча, яшчэ больш песімістычна глядзяць на бліжэйшую будучыню. У бліжэйшыя месяцы жыхароў Польшчы перш за ўсё хвалюе пагаршэнне эканамічнай сітуацыі ў краіне і страта працоўных месцаў.
Апошнія звесткі з рынку працы ў пацвярджаюць, што палякі з кожным годам бяднеюць, але – як падкрэсліваюць эксперты – ёсць нешта, што выклікае большую трывогу – рост заробкаў не запавольваецца, а гэта сведчыць аб тым, што інфляцыя працягне таксама расці, а за ёй у гару зноў пойдуць працэнтныя стаўкі па крэдытах.
эж