Беларуская Служба

Амерыканцы пабудуюць у Польшчы АЭС у тэхналогіі AP1000

10.11.2022 08:11
Тэхналогія АP1000 адна з самых сучасных у свеце, пераконваюць польскія ўлады.
Ядзерная электрастанцыяdistelAPPArath /pixabay.com/CC0 Public Domain

На мінулым тыдні Савет міністраў прыняў пастанову аб будаўніцтве першай АЭС у Польшчы ў супрацы з амерыканскай кампаніяй Westinghouse. Амерыканцы пабудуюць у Польшчы сучасныя рэактары, заявіў намеснік міністра клімату і навакольнага асяроддзя Іранэвуш Зыска(Ireneusz Zyska).

- У тэндэры ўзялі ўдзел тры кампаніі: амерыканская, карэйская і французская. Іх прапановы даўжэйшы час ацэньваліся ў аспекце тэхналогіі, якая павінна быць эфектыўнай і бяспечнай. Выйграла прапанова амерыканскай кампаніі Westinghouse і тэхналогія рэактараў AP1000.

Тэхналогія AP100 адна з самых сучасных у свеце. Іранэвуш Зыска таксама паясніў, чаму ўрад не вырашыў пабудаваць у Польшчы рэактара «чацвёртага пакалення»:

-Тэхналогія «чацвёртага пакалення» зараз на этапе даследаванняў. Яна не была яшчэ камерцыялізаваная. Гаворка ідзе таксама пра характар рынку, падрыхтоўку кадраў і ланцужкі паставак. З будаўніцтвам і дзейнасцю такой электрастанцыі звязаная цэлая галіна. Таму мы бралі пад увагу бяспечную, правераную і найлепшую тэхналогію.

Электрастанцыю з трыма рэактарамі ўлады плануюць пабудаваць у Памераніі, ля гарадкоў Любятаў і Капалін. Будаўніцтва павінна пачацца праз чатыры гады, а першы рэактар павінен быць запушчаны ў 2033 годзе. Кошт інвестыцыі – 20 мільярдаў долараў.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка

Прэм'ер Польшчы запэўніў, што праблем з фінансаваннем першай польскай АЭС не будзе

03.11.2022 21:18
На днях стала вядома, што першую атамную электрастанцыю ў Польшчы пабудуе амерыканскі канцэрн Westinghouse.

Спрэчкі за фінансаванне будаўніцтва першай АЭС у Польшчы

07.11.2022 09:46
Амерыканцы прапануюць меншае капіталавае заангажаванне ў будаўніцтва першай АЭС, чым чакаў польскі бок.