Беларуская Служба

Спрэчкі за фінансаванне будаўніцтва першай АЭС у Польшчы

07.11.2022 09:46
Амерыканцы прапануюць меншае капіталавае заангажаванне ў будаўніцтва першай АЭС, чым чакаў польскі бок.
Ядзерная электрастанцыяdistelAPPArath /pixabay.com/CC0 Public Domain

Польскія ўлады хочуць, каб амерыканцы атрымалі 49 працэнтаў акцыі першай польскай АЭС. У сваю чаргу амерыканскі бок прапануе 10 працэнтаў і крэдыт, паведамляе «Rzeczpospolita». Паводле газеты, паміж Польшчай і амерыканскім пастаўшчыком тэхналогіі існуюць разыходжанні адносна фінансавага заангажавання кампаніі Westinghouse, якая будзе будаваць АЭС у Польшчы.

«Мы разлічвалі, што амерыканцы набудуць да 49 працэнтаў акцыяў, але яны хочуць зрабіць нашмат меншы ўнёсак», – паведамляюць крыніцы ў польскіх уладах. Паводле іх, замежны партнёр прапануе 10 працэнтаў.

Плануецца, што з польскага боку, як мінімум 51 працэнт акцый атрымае кампанія «Польскія атамныя электрастанцыі», адзіным уладальнікам якой будзе дзяржава.

Паводле газеты, узамен за нізкі ўласны ўнёсак ЗША прапануюць прыцягнуць установы, якія падтрымліваюць амерыканскія інвестыцыі на экспартных рынках, і якія маглі б прапанаваць «Польскім ядзерным электрастанцыям» крэдыт на льготных умовах на суму да 17 мільярдаў долараў.

Аднак, паводле газеты, Варшава не хоча на гэта пагадзiцца, бо меншы капіталавы ўдзел ЗША азначае неабходнасць павелічэння капіталавага ўдзелу Польшчы, то бок палякі былі б вымушаныя шукаць фінансавання на значна большую суму, чым планавалі.

Пра адсутнасць згоды паміж польскім і амерыканскім бакамі, паводле выдання «Rzeczpospolita», сведчаць заявы Міністэрства клімату і навакольнага асяроддзя, якое прызнае, што вызначэнне фінансавай і бізнес-мадэлі АЭС з’яўляецца прадметам перамоваў.

Паводле выдання, перамовы па гэтай справе павінны быць завершаныя на пачатку 2023 года.

аз

Польскія ВНУ пачынаюць падрыхтоўку інжынераў для АЭС

03.11.2022 09:20
Польская ядзерная праграма прадугледжвае будаўніцтва 6 рэактараў, якія будуць уводзіцца паслядоўна кожныя 2 гады.

Прэм'ер Польшчы запэўніў, што праблем з фінансаваннем першай польскай АЭС не будзе

03.11.2022 21:18
На днях стала вядома, што першую атамную электрастанцыю ў Польшчы пабудуе амерыканскі канцэрн Westinghouse.