33 гігаваты магутнасці – гэта меркаваны патэнцыял польскай афшорнай ветраэнергетыкі ў Балтыйскім моры. Чаканая сярэднегадавая вытворчасць электраэнергіі складае 130 тэрават-гадзін, чытаем у справаздачы Польскага таварыства ветраэнергетыкі.
Яе аўтары падкрэсліваюць, што «пры выкарыстанні ўсяго патэнцыялу Балтыйскага мора ветраэнергія магла б задаволіць да 57 працэнтаў агульнага попыту на электраэнергію ў Польшчы».
Старшыня Польскага таварыства ветраэнергетыкі Януш Гаявецкі(Janusz Gajowiecki) сказаў, што афшор – стратэгічная аснова энергетычнай бяспекі:
- Выкарыстоўваючы ўвесь патэнцыял польскай часткі Балтыйскага мора, мы маем шанец стаць лідарам афшорнай ветраэнергетыкі. Мы павінны гэтым скарыстацца і я веру, што такім чынам адбудзецца.
У сваю чаргу намеснік міністра клімату і навакольнага асяроддзя, упаўнаважаны ўраду па аднаўляльных крыніцах энергіі Ірэнэвуш Зыска(Ireneusz Zyska) сказаў, што ўмовы для развіцця афшорнай ветраэнергетыкі ў Балтыйскім моры вельмі спрыяльныя:
- Гэта адносна плыткі марскі басейн нізкай салёнасці, добрая геалогія марскога дна і вельмі добрыя ветравыя ўмовы.
Мяркуецца, што электраэнергія з першага польскага ветрапарка ў Балтыйскім моры паступіць у электрасетку краіны ў 2026 годзе.
IAR/аз