Беларуская Служба

Tauron пабудуе новую сонечную ферму

08.11.2022 09:15
Плануецца, што магутнасць новай сонечнай фермы складзе 46 мегават.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.LCEC/pixabay.com/CC0 Public Domain

Кампанія Tauron пабудуе новую сонечную ферму магутнасцю ў 46 мегават. Плануецца, што будаўніцтва пачнецца ў гэтым годзе і завершыцца ў першай палове 2024 года.
«Ферма будзе пабудавана ў Ніжнесілезскім ваяводстве, у Палькавіцкім павеце», – сказаў прэс-сакратар кампаніі Лукаш Зімнaх (Łukasz Zimnoch):

- У склад новай фермы ўвойдуць 80 тысяч панэляў. Ейная паверхня складзе 50 гектараў. Сонечная электраферма забяспечыць электраэнергіяй 17 тысяч хатніх гаспадарак.

Зараз кампанія «Tauron» з’яўляецца ўладальнікам трох прамысловых сонечных электрастанцыі магутнасцю ў 19 мегават. Фотаэлектрычныя ўстаноўкі будуць адыгрываць усё большую ролю ў энергетычным балансе кампаніі.

IAR /аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі