Віцэ-міністр клімату і навакольнага асяроддзя Ірэнэвш Зыска лічыць, што неабходна стварыць лічбавую геалагічную мадэль, каб грунтоўна даследаваць патэнцыял захоўвання вадароду ў Польшчы. Паводле палітыка, што ёсць магчымасць захоўвання сыравіны ў саляных кавернах.
На канферэнцыі, якая падсумавала гадавую працу ў рамках міжсектарнага пагаднення па развіцці вадароднай эканомікі, віцэ-міністр Ірэнэвш Зыска(Ireneusz Zyska) спаслаўся на навуковыя даследаванні, паводле якіх, Польшча можа стаць магутным энергетычным сховішчам для Цэнтральнай Еўропы:
- У згаданых саляных кавернах мы маглі б захоўваць вадарод энергетычным патэнцыялам у 10 тысяч тэрават-гадзін. Гэта сховішча, якое магло забяспечыць патрэбы Цэнтральнай Еўропы на 5 і больш гадоў. Зразумела зараз, гэта адлеглая перспектыва, як мінімум 20-30 бліжэйшых гадоў. Тым не менш варта сур’ёзна паставіцца да натуральных умоваў, якімі валодае Польшча.
Нагадваем, міжсектарнае пагадненне па вадароднай эканоміцы было падпісанае ў кастрычніку мінулага года. Бакамі дамовы з’яўляюцца: дзяржаўная адміністрацыя, прадстаўнікі бізнесу, навукі і грамадскіх арганізацый. Усе яны прымаюць меры па ўкараненні вадароднай эканомікі ў Польшчы. У рамках пагаднення дзейнічаюць шэсць рабочых груп.
IAR/аз