Значэнне марскіх паставак сырой нафты ў Польшчу хутка расце. Старшыня Дзяржаўнай кампанія па эксплуатацыі нафтаправодаў, PERN Павел Станьчык(Paweł Stańczyk) заявіў, што гданьскі «Нафтапорт» з’яўляецца ключавой кампаніяй, якая забяспечвае дыверсіфікацыю паставак сырой нафты ў Польшчу:
- Нафтапорт – гэта «сэрца» Польшчы, калі гаворка ідзе пра нафтавую і паліўную галіну. Цягам апошніх 5-6 гадоў рост абслугоўвання танкераў у гданьскім «Нафтапорце» вырас рашуча. У будучым годзе мы спадзяемся перавысіць 30 мільёнаў тон нафты ў год.
У 2021 годзе кліенты гданьскага «Нафтапорта» імпартавалі марскім шляхам амаль 18 мільёнаў тон сырой нафты і нафтапрадуктаў. Кампанія плануе далейшыя інвестыцыі, у тым ліку будаўніцтва новых танкерных прычалаў. У апошнія гады сырая нафта, якая імпартуецца праз «Нафтапорт» для ўнутраных патрэб, паступала з Саудаўскай Аравіі, Расіі, Казахстана, Нарвегіі, Вялікабрытаніі, ЗША, Ірака, Нігерыі і Анголы, а таксама з польскіх і літоўскіх радовішчаў у Балтыйскім моры.
IAR/аз