Беларуская Служба

Найбуйнейшая нафтахімічная інвестыцыя ў Еўропе паўстае ў Польшчы

27.06.2023 12:26
Падрадчыкам комплексу Olefiny  з'яўляецца карэйска-іспанскі кансорцыум Hyundai Engineering і Técnicas Reunidas, які мае вопыт такога роду інвестыцый.
 Olefiny III   Orlen Group
Комплекс Olefiny III для канцэрна Orlen Group будуецца каля горада Плоцк orlen.pl

Комплекс Olefiny III для канцэрна Orlen Group, які будуецца каля горада Плоцк ў гміне Стара-Бяла, завершаны на траціну. Гэта найбуйнейшая нафтахімічная інвестыцыя такога тыпу ў Еўропе і трэцяя ў свеце.

На будаўнічай пляцоўцы завяршаюцца земляныя работы і пачынаецца мантаж першых установак. На падмурках ужо стаіць самы вялікі і адначасова самы цяжкі элемент – калона «Wash Tower» вагой 850 тон.

Даміян Алеўнік, дырэктар праекта Olefiny III з НПЗ Orlen, патлумачыў, што ўстаноўка будзе вырабляць перадавыя кампаненты для пластычных мас:

- Будуць вырабляцца кампаненты для санітарных памяшканняў, медыцынскіх вырабаў і ўсіх відаў пластмас, але таксама для аўтамабільных вадкасцяў, такіх як аксіран неабходны для прадпрыемстваў, якія вырабляюць аўтамабільныя вадкасці.

Даміян Алеўнік дадаў, што комплекс Olefiny III будзе мець вялікі ўплыў на эканоміку ўсёй краіны. Ад падаткаў выйграе і сам горад Плоцк і навакольныя мясцовасці. Пры гэтым пасля запуску комплексу кампанія мае намер дадаткова наняць каля 650 супрацоўнікаў.

Падрадчыкам комплексу Olefiny  з'яўляецца карэйска-іспанскі кансорцыум Hyundai Engineering і Técnicas Reunidas, які мае вопыт такога роду інвестыцый.

Для гэтага праекта побач быў пабудаваны модульны самадастатковы горад з месцам для 6000 рабочых, у асноўным з Азіі. На піку будаўніцтва будзе працаваць каля дзесяці тысяч чалавек, з якіх прыкладна 40 працэнтаў будуць палякі.

З-за памеру інвестыцый супрацоўнікі паліцыі таксама пастаянна прысутнічаюць на месцы. Колькасць прэвентыўных сіл у Плоцку павялічана да 240 чалавек.

яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі