Беларуская Служба

Іран патаемна дамаўляецца з Расіяй аб дапамозе ў ядзернай праграме

14.01.2025 13:06
Іран імкнецца атрымаць найноўшую версію расійскага знішчальніка Су-35 і аднавіць знішчаныя Ізраілем сістэмы СПА. 
Ілюстрацыя saeediex / Shutterstock.com

Напярэдадні візіту іранскага прэзідэнта Масуда Пезешкіана ў Маскву, які плануецца на 17 студзеня і падчас якога чакаецца падпісанне дагавора аб усёабдымным стратэгічным партнёрстве, у Расію неаднаразова прыязджаў з сакрэтнай місіяй саветнік вярхоўнага лідара Ірана Алі Ларыджані, піша газета The Times, удакладняючы, што заходнія разведкі лічаць галоўнай мэтай паездак Ларыджані намер Тэгерана атрымаць ад Масквы дапамогу ў развіцці сваёй ядзернай праграмы.

Акрамя таго, паводле слоў крыніц выдання ў заходніх спецслужбах, Іран імкнецца атрымаць найноўшую версію расійскага знішчальніка Су-35 і аднавіць знішчаныя Ізраілем сістэмы СПА.  Тэгеран  таксама спадзяецца на дапамогу Масквы, каб пераўзброіць ліванскі радыкальны шыіцкі рух Хезбалах, значная частка арсенала якога была знішчаны Ізраілем, піша The Times.

Па звестках газеты, у Маскве Алі Ларыджані абмяркоўваў пастаўкі іранскіх беспілотнікаў і ракет для Расіі з мэтай іх выкарыстання ў вайне супраць Украіны.

dw/эж