У інтэрв’ю Financial Times міністр сельскай гаспадаркі і харчовай палітыкі Германіі Джэм Эздэмір канстатаваў, што рашэнне Еўракамісіі аб тым, каб не прадаўжаць эмбарга на ўкраінскае збожжа для пяці краін: Польшчы, Венгрыі, Славакіі, Балгарыі і Румыніі, правільнае і абвінаваціў краіны Усходняй Еўропы, у тым ліку Польшчу, у «няпоўнай салідарнасці» з Украінай.
«Калі вам гэта падыходзіць, вы салідарныя, а калі вам гэта не падыходзіць – не», – сказаў палітык.
Нагадваем, пасля рашэння Еўракамісіі Варшава, Будапэшт і Браціслава падоўжылі забарону на ўвоз сельскагаспадарчай прадукцыі з Украіны.
Згаданы крок раскрытыкавалі таксама Францыя і Іспанія, паводле якіх – гэта парушэнне асноўных прынцыпаў ЕС, на падставе якіх Еўракамісія кантралюе гандлёвую палітыку супольнасці.
«Мы хочам, каб украінскія прадукты ішлі туды, куды яны патрэбныя, куды ішлі да вайны. Гэта лагічна і нармальна, што калі ў афрыканскіх і арабскіх краінах пачнецца недахоп збожжа – а другі сезон збожжа ідзе туды ў значна меншай ступені, то там рынак дэстабілізуецца і тады(…)пачнецца міграцыя. Гэта тое, што Пуцін спрабаваў зрабіць праз Беларусь? Гэта лагічна. Я не разумею, чаму бюракраты ў Бруселі альбо не бачаць гэтага, альбо заплюшчваюць вочы, каб не бачыць», – дадаў міністр сельскай гаспадаркі Польшчы Роберт Тэлюс.
Між тым, як паведаміла ў заяве міністр эканомікі Украіны Юлія Свірыдзенка, у панядзелак Украіна падала ў Сусветную гандлёвую арганізацыю (СГА) скаргі на Польшчу, Венгрыю і Славакію ў сувязі з ўвядзеннем згаданымі краінамі эмбарга на ўкраінскую сельскагаспадарчую прадукцыю.
аз