Правілы, уведзеныя партыяй «Права і справядлівасць», вызначылі 7 гандлёвых нядзеляў на працягу года.
Патрабаванне аднавіць гандлёвыя нядзелі было ўключана ў перадвыбарчую праграму апазіцыі. Нядзельны гандаль плануецца аднавіць, але з умовамі. Напрыклад, кожнаму работніку будуць прадстаўлены два выхадныя ў месяц і аплата працы ў выхадныя дні ў падвойным памеры.
Перадвыбарчая праграма «Трэцяга шляху» прадугледжвала аднаўленне двух гандлёвых нядзель у месяц. Праграма левых прадугледжвала палажэнне аб тым, што за працу ў нядзелю, святочныя дні работнік будзе атрымліваць у 2,5 разы большы заробак і права не менш чым на дзве выходныя нядзелі ў месяц.
Віцэ-старшыня «Грамадзянскай платформы» Малгажата Кідава-Блоньска (Małgorzata Kidawa-Błońska) распавяла ў эфіры Radio ZET пра магчымасць аднаўлення гандлёвых нядзель. – Важна, што работнік, які працуе ў гандлёвай сетцы, можа кожную нядзелю мець выхадны. Усё залежыць ад арганізацыі працы. Для спажыўцоў важна, каб крама працавала, для супрацоўнікаў, каб яны атрымлівалі годную аплату і мелі час для сям'і, – кажа палітык.
Малгажата Кідава-Блоньска кажа, што жыхары Польшчы хочуць, каб крамы працавалі ў нядзелю.
Пасля парламенцкіх выбараў забарона на нядзельны гандаль можа быць адменена.
На сайце медыя dziennikwschodni.pl можна паўдзельнічаць у апытанні наконт таго, ці хацелі б вы, каб вярнуўся гандаль па нядзелях.
вх