Беларуская Служба

Еўракамісія імкнецца да значнага скарачэння выкідаў у атмасферу. Мэта на 2040 год – гэта прысуд польскаму вугалю

08.02.2024 14:31
Еўракамісія хоча, каб выкідаў было на 90% меней у параўнанні з 1990 годам для ўсяго Еўрапейскага Саюза
Ілюстрацыя Фота: Polska Grupa Górnicza SA/Twitter

У аўторак, 6 лютага, Еўрапейская камісія прадставіла сваю прапанову аб мэтавых паказчыках па скарачэнні выгадаў вуглякіслага газу ў атмасферу да 2040 года. Еўракамісія хоча, каб выкідаў было на 90% меней у параўнанні з 1990 годам для ўсяго Еўрапейскага Саюза, – пішуць на польскім energetyka24.com.

«Кліматычная мэта да 2040 года пацвярджае рашучасць ЕС змагацца са змяненнем клімату і вызначае наш шлях пасля 2030 года, каб гарантаваць, што ЕС дасягне кліматычнай нейтральнасці да 2050 года. Мэта кліматычнай нейтральнасці з'яўляецца цэнтральным элементам Еўрапейскай зялёнай здзелкі і зʼяўляецца юрыдычна абавязковым дакументам, указаным у Еўрапейскім законе аб клімаце», – гаворыцца ў прэс-рэлізе ЕК.

«Прапановы Еўрапейскай камісіі не зʼяўляюцца сюрпрызам, бо яны істотна не адрозніваюцца ад папярэдніх прагнозаў адносна пабудовы кліматычна нейтральнай эканомікі ў Еўрасаюзе, якія былі прадстаўлены некалькі гадоў таму падчас абмеркавання больш высокай кліматычнай мэты да 2030 года. Важна адзначыць, што дзейныя правілы дазволяць ЕС дасягнуць амаль 90% скарачэння выкідаў. Асноўныя змены будуць тычыцца не дадатковых некалькіх працэнтаў скарачэння выкідаў, а арганізацыі гандлю выкідамі, а таксама нацыянальных мэтаў і галіновых правілаў ва ўмовах, блізкіх да кліматычнай нейтральнасці. Важным пытаннем, якое трэба будзе вырашыць, будзе таксама размеркаванне фінансавых рэсурсаў на трансфармацыю», – лічыць экспарт у галіне энергетычнай палітыкі з польскага аналітычнага асяродка Instytut Reform Аляксандр Сьнегоцкі,

Гэта вельмі важна для польскага энэргетычнага сэктару, які па-ранейшаму пераважна абапіраецца на вугаль. Такая форма Еўракамісіі можа азначаць, што ў 2040 годзе ў энергасістэмах не будзе месца для гэтай сыравіны.

Важна адзначыць, што наступная Камісія, абраная пасля выбараў у Еўрасаюз і пасля дэбатаў і дыялогу, якія адбудуцца ў бліжэйшыя месяцы, будзе адказваць за прадстаўленне прававой прапановы па кліматычнай мэты да 2040 года.

эж