Беларуская Служба

Польшча ўвяла для іншаземцаў-таксістаў новыя правілы – Uber іх ігнаруе

19.06.2024 20:07
З панядзелку ўсе іншаземцы-таксісты ў абавязковым парадку павінны мець польскія правы кіроўцы.
Uber
UberShutterstock/MOZCO Mateusz Szymanski

У панядзелак 17 чэрвеня Польшча ўвяла новыя правілы для вадзіцеляў папулярных сэрвісаў таксі, якія працуюць праз спецыяльныя мабільныя прыкладанні. Цяпер яны ў абавязковым парадку павінны мець польскія правы кіроўцы. Гэта тычыцца і іншаземцаў, у тым ліку беларусаў, якія нярэдка падзарабляюць, выкарыстоўваючы такія прыкладанні як Uber або Bolt.

Мэтай новаўвядзення стала ў першую чаргу, павышэнне бяспекі пасажыраў, паведамілі польскія ўлады. Яно адбылося на фоне хвалі злачынстваў – нападаў і згвалтаванняў пасажыраў кіроўцамі папулярных сэрвісаў таксі, якія працуюць на базе мабільных прыкладанняў.

Пры гэтым варта дадаць, што большасці замежнікаў, у тым ліку грамадзянам Беларусі, дадатковыя экзамены на польскія правы кіроўцы не будуць прымушаныя здаваць паўторна. Любы жадаючы можа падаць заяву на замену правоў і пасля таго, як будзе пацверджаная іх сапраўднасць, у Польшчы яму выдадуць нацыянальныя правы.

Польскі эканамічны партал Money.pl піша, што кампанія Bolt увяла ў жыццё новыя правілы, а вось Uber – не. У адказе на запыт журналістаў Uber напісаў, што не прымае новых кіроўцаў, у якіх няма польскіх правоў, а вось кіроўцаў, якія ўжо працуюць для кампаніі, праверыць да 17 верасня. Такім чынам, кіроўцы-іншаземцы, у якіх няма польскіх правоў, надалей могуць ездзіць для кампаніі Uber. Пры гэтым фірма паведамляе, што не парушае польскага заканадаўства, бо знайшла юрыдычную лазейку, падкрэсліваючы, што згаданае пытанне кансультавала з юрыстамі. 

вс