Галоўнае статыстычнае ўпраўленне паведаміла аб росце рознічнага тавараабароту ў траўні. Абʼём продажаў у супастаўных цэнах у мінулым месяцы вырас на 5 працэнтаў у гадавым вылічэнні. У красавіку ён складаў 4,1 працэнта.
Эканаміст Santander Bank Polska Гжэгаж Агонэк(Grzegorz Ogonek) лічыць, што 5-працэнтны рост – гэта добры вынік:
- Частка экспертаў прадугледжвала вышэйшы рост, таму і зараз многія могуць лічыць згаданыя вынікі недастатковымі. Аднак, паводле мяне, трэба ўзяць пад увагу факт, што сёлетні травень быў нетыповы. Ён не спрыяў пакупкам, але выездам на адпачынак, як не падчас першых, то другіх, прадоўжаных святочных выходных.
Эксперт дадаў, што з пачатку года ў Польшчы фіксуецца рост выдаткаў на паслугі за кошт змяншэння закупак тавараў.
Tравень быў чарговым месяцам спаду будаўніча-мантажнай вытворчасці ў Польшчы. Галоўнае статыстычнае ўпраўленне паведаміла, што вытворчасць у згаданым месяцы была на 6,5 працэнта ніжэйшая, чым год таму.
У сваю чаргу беспрацоўе ў траўні склала 5 працэнтаў, то бок на 0,1 працэнта менш, чым месяцам раней.
IAR/аз