Беларуская Служба

Польшча рыхтуецца да EXPO 2025 у Японіі

25.06.2024 11:01
Гэта важная падзея для прасоўвання Польшчы ў свеце, лічыць старшыня Польскай турыстычнай арганізацыі Рафал Шмыткэ.</p
Сцяг Японііjorono/pixabay.com/CC0 Public Domain

Польшча рыхтуецца да ўдзелу ў Сусветнай выставе Expo 2025 у Японіі. Старшыня Польскай турыстычнай арганізацыі Рафал Шмыткэ(Rafał Szmytke) лічыць, што гэта вельмі важная падзея для ўмацавання і прасоўвання польскага брэнду ў свеце:

- У нас будзе «Тыдзень польскага турызму», але дзейнасць Польскай турыстычнай арганізацыі і рэгіянальных арганізацый будзе бачная на працягу ўсяго Expo 2025. У рамках згаданага тыдня традыцыйна адбудзецца «Дзень польскага турызму», у які спорт і турызм будуць прасоўвацца на польскім стэндзе больш інтэнсіўна.

Польская турыстычная арганізацыя супрацоўнічае таксама з іншымі арганізацыямі дзеля прасоўвання Польшчы, напрыклад, з Польскім агенцтвам інвестыцый і гандлю, дадаў Рафал Шмыткэ:

- У многіх сферах нашыя задачы супадаюць.І мы і Польскае агенцтва інвестыцый і гандлю маем свае прадстаўніцтвы ў многіх краінах, якія адказваюць за прасоўванне адпаведна – турызму і эканомікі. Пры гэтым варта нагадаць, што турызм – гэта важная галіна эканомікі. Адсюль і нашая супраца ў тым ліку – розныя супольныя кампаніі.

Вельмі важнымі партнёрамі Польскай турыстычнай арганізацыі з’яўляюцца таксама Польскія інстытуты, адказныя за папулярызацыю польскай культуры за мяжой.

Сусветная выстава Expo 2025 Осака, Кансай адкрыецца 13 красавіка 2025 года. Паводле агульных прагнозаў, за паўгода выставу можа наведаць 28 мільёнаў чалавек, у тым ліку 3,5 мільёна – замежнікаў.
Лозунг польскай прысутнасці на Сусветнай выставе ў Японіі: «Польшча. Спадчына, якая з’яўляецца рухавіком будучыні».

Найбольш важнымі момантамі выставы для польскай дэлегацыі стануць: два Польска-японскія эканамічныя форумы, Дзень Польшчы і Дзень Канстытуцыі 3 траўня.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі