Беларуская Служба

У Польшчы пераследуюць кампаніі, якія абыходзяць польскія і еўрапейскія санкцыі супраць Расіі і Беларусі

18.07.2024 11:34
Пакаранні за ўхіленне ад санкцый — наступствы зменаў у кіраўніцтве Нацыянальнай падатковай адміністрацыі.
Nie wszystkie zachodnie firmy zakończyły definitywnie działalności w Rosji.
Nie wszystkie zachodnie firmy zakończyły definitywnie działalności w Rosji.Mykolastock/Shutterstock

З гэтага года Нацыянальная падатковая адміністрацыя пачала фактычна пераследваць кампаніі, якія абыходзяць польскія і еўрапейскія санкцыі, уведзеныя супраць Расіі і Беларусі. Ужо накладзена амаль 21 мільён злотых штрафаў – паведамляе Rzeczpospolita.

Сёлета мытныя і падатковыя органы ўсёй Польшчы распачалі 51 справу супраць кампаній, якія не выконваюць санкцыі ЕС і краіны ў гандлі з Расіяй і Беларуссю. Усяго было вынесена 37 рашэнняў, у тым ліку 24 з накладаннем штрафу на агульную суму больш за 20,8 мільёна злотых – сведчаць звесткі Нацыянальнай падатковай адміністрацыі. Справы тычацца ў тым ліку абыходу санкцый і продажу ў Расію аўтамабіляў класа люкс і электронікі, у санкцыйны спіс трапілі шэсць субʼектаў гаспадарання.

Уключэнне ў польскі санкцыйны спіс азначае замарозку ўсіх фінансавых і эканамічных рэсурсаў, выключэнне з тэндару або конкурсу, а ў выпадку замежнікаў – забарона на ўезд у Польшчу.
– Цяпер апрацоўваюцца іншыя заявы, каб падаць іх у Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі, – паведаміла Юстына Пасечынска, прэс-сакратар Нацыянальнай падатковай адміністрацыі.

Паводле выдання, пакаранні за ўхіленне ад санкцыяў зʼяўляюцца наступствамі зменаў у кіраўніцтве Нацыянальнай падатковай адміністрацыі, калі Барташа Збарашчука змяніў Марцін Лабада (Marcin Łoboda). Раней – за два гады пасля ўвядзення першых санкцый – было вынесена толькі дзве пастановы аб штрафах на агульную суму 71 300 злотых.

вх