Беларуская Служба

Дзеве траціны маладых палякаў жывуць з бацькамі. 70% з іх – мужчыны

26.07.2024 16:43
Неабходнасць забяспечыць уцекачоў жытлом прывяла да поўнай дэрэгуляцыі рынку арэнды жылля ў Польшчы, які да сённяшняга дня не вярнуўся да стану перад вайной і пандэмія.
Ілюстрацыя Фота: MNStudio/shutterstock

Абсурдна высокія цэны на кватэры і іх арэнду, а таксама выдаткі на іпатэку спрычыніліся да таго, што працэнт дарослых палякаў, якія жывуць з бацькамі, вырас з 59% у 2019 годзе да 67% сёлета. Сярэдні паказнік па ЕС складае 49%, – чытаем на партале forsal.pl.

Эксперты Personnel Service, якія прагледзелі апошнія дадзеныя Еўрастату, лічаць, што такі вялікі рост колькасці людзей ва ўзросце 18-34 гадоў, якія жывуць пад адным дахам з бацькамі, зʼяўляецца вынікам пандэміі і буму дыстанцыйнай працы, высокай інфляцыі і росту выдаткаў на жыццё, а таксама поўнамаштабнай вайна Расіі супраць Украіны, з-за якой мільёны ўкраінцаў трапілі ў Польшчу.

Неабходнасць забяспечыць уцекачоў жытлом прывяла да поўнай дэрэгуляцыі рынку арэнды жылля ў Польшчы, які да сённяшняга дня не вярнуўся да стану перад вайной і пандэмія.

Аднак эксперты называюць яшчэ адну важны чыннік згаданай зʼявы, а менавіта «ўцёкі ад свабоды і самадастатковасці, якія назіраюцца ва ўсім свеце». Гэта зʼява асабліва закранае маладых мужчын.

эж