Беларуская Служба

У Польшчы не хапае касіраў-прадаўцоў – крамы прапануюць нават 1 тыс. еўра «на рукі»

12.09.2024 17:40
Кладаўшчык можа разлічваць на зарплату ад 900 да 1 тыс. еўра. 
Польскі злотыAndrzej Rostek/Shutterstock

Партал Business Insider піша пра тое, што ў Польшчы назіраецца недахоп працоўнай сілы ў гандлю. У сувязі з гэтым асобныя крамы і гандлёвыя сеткі стараюцца прыцягнуць працаўнікоў праз заробкі.

Так, вядомая нямецкая сетка крамаў Lidl, якая шырока прысутнічае на польскім рынку, аб’явіла набор новых працаўнікоў. Для прыкладу, кладаўшчык можа разлічваць на зарплату ад 3 тыс. 850 злотых да 4 тыс. 300 злотых «на рукі» (у эквіваленце – гэта адпаведна 900 і 1 тыс. еўра). Касірам-прадаўцам на пачатку прапануюць ад 3 тыс. 700 злотых да 4 тыс. 200 злотых «чыстымі» (860 і 980 еўра адпаведна). Пры гэтым гандлёвая сетка запэўнівае, што праз год зарплата павялічыцца нават да 4 тыс. 350 злотых, а праз два – да 4 тыс. 500 злотых «на рукі» (адпаведна 1 тыс. і 1 тыс. 50 еўра).

Усе працаўнікі гандлёвай сеткі прымаюцца ў штат кампаніі, гэта значыць, што фірма будзе аплачваць частку абавязковых сацыяльных і медыцынскіх узносаў. Акрамя таго, супрацоўнікі кампаніі атрымліваюць шырокі сацыяльны пакет, які ўключае, у прыватнасці, доступ да прыватных медыцынскіх устаноў, страхоўку і абанементы на наведванне спартыўных цэнтраў.

Падобныя зарплаты і сацыяльныя бонусы прапануе Biedronka – найбуйнейшая польская гандлёвая сетка, якая з’яўляецца ўласнасцю партугальскага інвестара.

вс