Партыя «Права і справядлівасць» падчас кіравання выступала як праціўнік іміграцыі. Такое ўражанне яна зрабіла на выбаршчыкаў, хаця прадстаўнікі партый звычайна дадавалі ў сваю рыторыку прыметнік «незаконны». Аказваецца, з легальнай іміграцыяй праблемы не было. Падчас іх кіравання Польшча была лідарам ЕС па выдачы першага віду на жыхарства.
Найбольш дазволаў на перабыванне ў краіне летась выдала Польшча, паказваюць дадзеныя Еўрастата.
Польшча з'яўляецца лідарам Еўрасаюза па колькасці першых відаў на жыхарства, выдадзеных імігрантам. Летась было выдадзена менш дазволаў, чым годам раней, і найменш пасля 2020 года, але дзяржава па-ранейшаму захоўвае першае месца ў ЕС па гэтаму паказчыку.
Геаграфічная структура іміграцыі ў Польшчу выразна адрозніваецца ад заходнееўрапейскіх краін, і большасць імігрантаў прыязджае ў краіну з мэтай працаўладкавання, а пасля фактычна працуе.
Амаль 643 тысячы першых відаў на жыхарства выдала Польшча замежнікам у 2023 годзе. Гэта менш на 8,2% менш у параўнанні з папярэднім 2022 годам, але ў 2021 годзе Польшча выдала ажно 967 тысяч першых відаў на жыхарства. Акрамя Вялікабрытаніі да Brexit, краіна лідзіруе ў ЕС па гэтаму паказчыку з 2013 года.
Такім чынам краіна ўскосна змагаецца з дэмаграфічнымі праблемамі, якія ўплываюць на рынак працы. Але таксама Польшча дапамагае людзям у краінах, якія знаходзяцца ў стане вайны (Украіна) або дзе кіруюць небяспечныя дыктатары (Беларусь), знайсці больш мірнае месца ў свеце.
Беларусь апынулася на першым месцы па колькасці выдадзеных выідаў на жыхарства
Летась грамадзянам Беларусі было выдадзена 256 тысяч відаў на жыхарства, грамадзянам Украіны 241 тысяча. Гэта былі дазволы ў асноўным на гадавое знаходжанне і ў асноўным з мэтай працы (197 тыс. украінцаў і 131 тыс. беларусаў). Цяпер назіраецца прыток у краіну беларусаў, а вось дынамічны прыток імігрантаў з Украіны пачаўся яшчэ ў 2010 годзе.
Унутры Еўрасаюза на другім месцы па колькасці выдадзеных першых відаў на жыхарства знаходзіцца Германія (586 000 у 2023 годзе), далей ідуць Іспанія (545 000), Італія (390 000).
Варта адзначыць, што структура іміграцыі ў Польшчу значна адрозніваецца ад структуры іміграцыі ў Заходняй Еўропе. Людзі з Азіі і Афрыкі едуць у Заходнюю Еўропу, у Польшчу едуць з Усходняй Еўропы.
У Польшчу летась прыязджалі з наступных краін: Беларусь (216 тысяч) і Украіна (127 тысяч), значна менш прыехала з Турцыі (12 тысяч), Індыі (8 тысяч), Філіпінаў (6 тысяч) і Грузіі (5 тысяч).
Для параўнання, у Германіі найбольшую колькасць першых відаў на жыхарства атрымалі: сірыйцы (108 тысяч), афганцы (50 тысяч) і індыйцы (40 тысяч). Найбольш людзей летась прыняла Іспанія з Марока (90 тысяч), Італія з Венесуэлы (68 тысяч) і Калумбіі (67 тысяч). Італія выдала дазволы ў асноўным: бангладэшцам (38 000), албанцам (34 000) і егіпцянам (31 000), а Францыя - мараканцам (37 000), алжырцам (32 000) і тунісцам (23 000).
«Як бачыце, гэта татальны глабальны мікс з перавагай Азіі і Афрыкі, які не вельмі адпавядае таму, што мы назіраем у Польшчы. Да нас прыязджаюць прадстаўнікі еўрапейскіх культур і... працуюць. З 643 тысячы дазволаў, выдадзеных Польшчай, амаль дзве траціны былі па прычынах працаўладкавання, — піша аўтар артыкула. — Нямецкі кірунак цікавы з пункту гледжання працаўладкавання, бо прапануе шмат свабодных і добрааплочваемых рабочых месцаў, але сацыяльныя выгоды там настолькі прывабныя, што імігранты не спяшаюцца выходзіць на рынак працы. Нават сярод украінцаў там занята менш за 200 тысяч чалавек з 1,3 мільёна бежанцаў».
Паводле Business Insider Polska