Беларуская Служба

«Ніхто не застанецца сам-насам з разбуранай паводкай кватэрай» - Туск

17.09.2024 11:02
Прэм’ер-міністр Дональд Туск заявіў пра комплексную дапамогу пацярпелым ад паводкі на поўдні Польшчы.
  ()
Дональд Туск (справа)PAP/Maciej Kulczyński

Кіраўнік урада абяцаў сродкі з дзяржбюджэту і дапамогу на ўзроўні мясцовых уладаў. Урад выдзяляе пацярпелым 1 мільярд злотых.

Больш за тое, з сённяшняга дня кожны чалавек, які пацярпеў ад паводкі, можа разлічваць на спецыяльную аднаразовую дапамогу - 10 тысяч злотых дапамогі пацярпелым ад паводкі. Жыхарам трэба будзе падаць заяўку ў мясцовы муніцыпальны офіс. Кіраўнік урада запэўніў, што заяўка будзе простай і прасіў чыноўнікаў дапамагаць грамадзянам запоўніць заяўкі.

Таксама пацярпелым будуць выдзяляцца да 100 тысяч злотых на рэканструкцыю гаспадарчых будынкаў і да 200 тысяч злотых на рэканструкцыю жылых дамоў. Кіраўнік урада запэўніў, што заяўкі будуць разглядацца "імгненна". Ён таксама запэўніў, што ніхто не застанецца сам-насам з разбуранай паводкай кватэрай.

яс/IAR