Польшча змагаецца са стыхіяй, але пасля сыходу вады з'явяцца новыя выклікі. Як аднаўляць кватэры і дамы пасля затаплення? Колькі гэта каштуе? Ці будуць прыдатныя да выкарыстання затопленыя драўляныя дамы? - разведала інтэрнэт-выданне Business insider.
Высушванне затопленых будынкаў - працаёмкі і дарагі працэс
Прафесійная сушка пасля затаплення будынкаў патрабуе спецыяльных метадаў, такіх як: падлогавая сушка. У драўляных дамах таксама можна зрабіць прафесійную сушку, але пасля затаплення неабходна выдаліць усе ізаляцыйныя элементы
— На жаль, цэгла і дрэва не ўстойлівыя да вады, напрыклад, жалезабетонныя канструкцыі значна больш устойлівыя, - кажа інжынер Дарота Барташ з Польскай асацыяцыі экалагічнага будаўніцтва. - Будынкі з цэглы або дрэва можна высушыць, але гэта не хуткі працэс, таму што выцягванне вільгаці з порыстых прастор, падлогі або столі вельмі працаёмкае і дарагое, - дадае суразмоўца.
Спецыяліст па асушванні будынкаў Барташ Балага зазначае, што 99 працэнтаў дамоў можна асушыць. — Вядома, што прывядзенне маёмасці ў першапачатковы стан часта прадугледжвае капітальны рамонт, але каб нават пачаць рэканструкцыю, неабходна вярнуць узровень вільготнасці, які быў да затаплення, — падкрэслівае спецыяліст.
Што ўключае ў сябе сушка будынка?
— Прафесійная сушка — гэта праробліванне адтулін у падлозе, затым з дапамогай спецыяльнага абсталявання спачатку адсмоктваюць ваду, а потым пускаюць у адтуліны нагрэтае і сухое паветра.
Чым раней, тым лепш
Сушка стандартнай кватэры ці дома займае ад 7 да 14 дзён. Пасля паводкі, хутчэй за ўсё, гэта будзе 14 дзён ці нават больш. У гэты час станкі працуюць без перапынку. А колькі гэта каштуе? У большасці выпадкаў кампаніі, якія займаюцца прафесійнай сушкай будынкаў, праводзяць безнаяўныя разлікі са страхоўшчыкам.
Калі няма страхоўкі, то сушка кватэры плошчай 50 кв.м каштуе 5-8 тысяч злотых або больш (1160 еўра - 1900 еўра), дом на 100 метраў, нават 20 тысяч злотых (4600 еўра).
Ці варта наогул сушыць драўляны дом?
Драўляныя дамы таксама могуць праходзіць прафесійную сушку. Аднак гэты працэс павінен быць адносна павольным.
— Драўляныя канструкцыі цалкам прыдатныя для сушкі, але паколькі яны часцей за ўсё запаўняюцца, напрыклад, мінеральнай ватай, на жаль, пасля затаплення ўсе такія ізаляцыйныя элементы трэба зняць, — кажа Барташ Балага.
Таксама трэба будзе зняць любыя сцены з гіпсакардона, таму што пасля затаплення гэты матэрыял губляе свае ўласцівасці і яго неабходна замяніць новым, адзначае спецыяліст, з якім гутарыў Business Insider.