Мясцовыя ўлады не прынялі да ўвагі агаворкі воднага ведамства Wody Polskie адносна асваення заліўных тэрыторый. Вышэйшая кантрольная палата сцвярджае, што звычайна Wody Polskie дазвалялі пачынаць там інвестыцыі – піша «Rzeczpospolita».
Дамоўленасці засталіся толькі на паперы
Справаздача Вышэйшай кантрольнай палаты, апублікаваная ў красавіку мінулага года, паказвае, што нават, калі мясцовыя ўлады фармальна ўзгаднілі з Wody Polskie развіццё тэрыторый, якія знаходзяцца пад пагрозай паводкі, гэтыя дамоўленасці засталіся толькі на паперы. У выніку інвестары не мелі дакладнай інфармацыі аб небяспецы паводкі ў месцы планаваных інвестыцый.
Палата звяртае ўвагу на тое, што органы мясцовага самакіравання не ўлічылі расходаў на будаўніцтва дадатковых набярэжных і іншых сродкаў абароны такіх тэрыторый, а таксама фінансавага рэзерву на ліквідацыю наступстваў паводкі.
Wody Polskie часцей за ўсё даюць станоўчае заключэнне
Аднак у справах аб умовах забудовы і асваення заліўной тэрыторыі воднае ведамства часцей за ўсё дае станоўчае заключэнне.
У 2018-2021 гадах па гэтых пытаннях было вынесена больш за 19 тысяч рашэнняў, 90 працэнтаў з якіх давалі згоду на інвестыцыі.
У ходзе праверкі было выяўлена, што ў 9 з 11 гмін былі парушаны водныя правілы.
яс