Беларуская Служба

Праз глыбокі спад продажу электрамабіляў у Еўропе Польшча страчвае экспартную спецыялізацыю

21.09.2024 13:14
Еўрапейскі рынак электрамабіляў «караскаецца на дне». 
.
Ілюстрацыя.Фота: Pixabay.com/distelAPPArath

Экспарт акумулятараў у 2024 годзе зменшыўся больш чым напалову – чытаем у пятнічным выданні «Rzeczpospolita».

Газета падкрэслівае, што еўрапейскі рынак электрамабіляў «караскаецца на дне». У жніўні іх доля ў продажы новых легкавых аўтамабіляў знізілася да 14,4% з 21% у той жа час летась – паведамляе «Rz» са спасылкай на дадзеныя Еўрапейскай асацыяцыі вытворцаў аўтамабіляў ACEA.

«Rz» адзначае, што жнівень быў чацвёртым месяцам запар, што моцна кантрастуе з штомесячным попытам на электрамабілі ў мінулым годзе.

Найбольшае падзенне адбылося на тых рынках, якія найбольш важныя для продажу акумулятарных аўтамабіляў. У Германіі продажы ўпалі амаль на 69%, у Італіі - на 40%, а ў Францыі - на траціну. У Швецыі, якая ўжо з'яўляецца даволі электрыфікаванай, попыт знізіўся на 30%, у Іспаніі ён знізіўся на чвэрць, пералічвае газета.

Зніжэнне попыту на акумулятарныя аўтамабілі бачнае таксама ў Польшчы. «Паводле дадзеных ACEA, у жніўні колькасць іх рэгістрацыяў знізілася ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на чвэрць, хоць продажы, разлічаныя са студзеня, паказваюць рост на 1%, паведамляе выданне. Па ўсім ЕС падзенне продажу электрамабіляў склала амаль 44% і больш чым удвая перавышае падзенне ўсяго рынку новых легкавых аўтамабіляў.

Гэта прымушае аўтамабільныя кампаніі абмяжоўваць вытворчасць. Першы вельмі рашучы крок абвясціў Volkswagen, які мае намер закрыць два заводы, чытаем у выданні «Rzeczpospolita».

ав